Друк
lang=RU>

12.10.2007 Бяроза. Сустрэчы супрацоўнікаў міліцыі з Бярозаўскімі апазыцыянерамі працягваюцца

Сёньня да грамадзкай актывісткі Шчапёткінай наведаўся да хаты начальнік аховы грамадзкага парадку Бярозаўзкага РАУС падпалкоўнік Эйхарт, каб даведацца ці паедзе яна на Эўрапейскі Марш. На пытеньне, чаму міліцыя хоча даведацца пра яе асабістыя дзеяньні, калі марш дазволены, Эйхарт паціснуў плячыма, але пры гэтым дадаў, што такі абыход ён робіць таму, што яму загадана з верху.

Трэба адзначыць, што размова прайшла ў мірным рэчышчы. Падпалкоўнік падзякаваў за тое, што Шчапёткіна пусьціла яго ў кватэру й прабачыўся, што патурбаваў. Адназначна тое, што ўлады хочуць ізаляваць людзей ад паездкі ў Менск, каб зрабіць марш малалюдным.

 
© 2018 "Берасцейская вясна"