Друк

09.11.2007 Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў

9 лістапада ў судзе Камянецкага раена разглядалася адміністрацыйная справа па іску да былога супрацоўніка Нацыянальнага парка Белавежская Пушча Георгія Казулькі. Ён вядомы як вучоны-эколаг і грамадскі дзеяч, які шмат сіл аддае абароне нацыянальнага багацця, якім з'яўляецца Белавежская пуща ад парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Яго апанентам у судзе стала Зінаіда Серада, якая займае пасаду ляснічага Каралёва-Мастоўскага лясніцтва, размещанага на тэрыторыі пушчы.

Іх інтарэсы сутыкнуліся ў маі бягучага года, калі ў прэсе была распаўсюджана інфармацыя аб факце бракан'ерства. Зінаіда Серада і яе муж, які на той час працаваў лесніком, учынілй адстрэл самкі высакароднага аленя і кабана. Супраць іх была ўзбуджана крымінальная справа. Георгій Казулька на створаным ім Інтэрнет-сайце размясціў артыкул пад загалоўкам «Жанчына-браканьер аказалася прыбліжанай да адміністрацыі Нацыянальнага парка «Белавежская пуща». У ёй указвалася, што браканьерствам займалася Зінаіда Серада. Акрамя таго, там прыводзіліся факты незаконнай вырубкі леса на тэрыторыі лясніцтва, якое яна ўзначальвае. Паказальна, што ў час папярэдняга расследаванння жанчына-кіраўнік прызнала сябе вінаватай. Аднак потым здарылася так, што віну поўнасцю ўзяў на сябе яе муж-ляснік, асуджаны на два гады абмежавання волі. А Зінаіда Серада стала звычайным сведкам па справе аб браканьерстве. Тады Яна і падала ў міліцыю заяву аб узбуджэнні супраць Георгія Казулькі крымінальнай справы па артыкуле «паклеп». Пасля праверкі, праведзенай Камянецкім раенным аддзелам унутраных спраў, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы было адмоўлена. Разбірацельства перайшло ў плоскасць Адміністрацыйнага кодэксу.

Аднак судовае пасяджэнне, прызначанае на 9 лістапада, не адбылося. Бакі прыйшлі да міравога пагадненя на пэўных умовах. Георгій Казулька пракаменціраваў зыход справы наступным чынам. На яго думку, браканьерства і вырубка леса на тэрыторыі аднаго лясніцтва - гэта толькі звяно ў доугім ланцугу парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі Белавежскай пушчы. І на раенным узроўні сёння ніхто не зацікаўлены ў тым, каб раскруціць гэты ланцуг поўнасцю. Зінаіда Серада выдатна таксама разумее, што пацярпець можа якраз яна, а не тыя, хто вышэй рангам. Гергій Казулька сказаў, акрамя таго, што не адчувае за сабой юрыдычных ці маральных абмежаванняў, каб і надалей працягвать сваю дзейнасць у абарону пушчы.

 
© 2018 "Берасцейская вясна"