Друк
30.12.2013 Палітыка
Бярозаўчане абскарджваюць неабранне іх прадстаўніка ў выбарчую камісію
 
Дзесяць жыхароў Бярозы не пагаджаюцца з тым, што ў раённую выбарчую камісію не абралі іх прадстаўніка Ігара Меншыкава, які з'яўляецца сябрам Партыі БНФ. У сувязі з гэтым яны накіравалі заяву ў суд Бярозаўскага раёна.
 
Заяўнікі просяць прызнаць неўключэнне ў склад выбарчай камісіі Ігара Меншыкава неправамерным, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:
 
- Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь фактычна не рэгламентуе працэдуру стварэння выбарчых камісій, таму ўсё фактычна даецца на водкуп выканаўчай уладзе, якая фармуе камісіі з тых, каго яна лічыць патрэбным. Нам, як грамадзянам, якія вылучылі свайго прадстаўніка ў склад камісіі шляхам падачы заявы, не застаецца іншага выйсця, як толькі згодна з Выбарчым кодэксам аспрэчваць такое рашэнне ў судзе.
 
Заява абгрунтоўваецца тым, што Ігар Меншыкаў мае досвед удзелу ў выбарчых кампаніях. Ён ужо быў назіральнікам і даверанай асобай кандыдатаў на мясцовых выбарах, а таксама кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.
 
http://www.racyja.com/index.php?id=104&zoom=21033#.UsHSgJBdUvR
 
© 2018 "Берасцейская вясна"