Друк
18.05.2017 Грамадства
Нас кармілі аўсянкай і хлебнымі катлетамі з пахам сапсаванага мяса
 
“Нас кармілі аўсянкай і хлебнымі катлетамі з пахам сапсаванага мяса, а па чацьвяргам у хлебных катлетах трапляліся рыбныя косткі, - распавядала аб сваім 15 суткавым арышце грамадзкая актывістка Наталля Папкова, якая толькі што павярнулася з Менску, дзе адбывала пакаранне ў тамашнім энтральным ізалятары размяркавалніку (ЦІРе): Таўканіца нагадвала вадзяную галарэту. А 9 траўня нас пачаставалі таўканіцай хуткага гатавання з кавалкам рыбы – гэта было самае з’ядальнае з таго, чым мне давялося там частавацца.
 
У камары была чырвоная кнопка, дзеля выкліку персаналу. Калі вязні на яе націскалі, іх за гэта каралі: забіралі матрацы, або не выводзілі на шпацыр. Таму вязні давалі знаць аб сваіх патрэбах “нагамі ў дзверы”. Самі шконкі, на якіх мы спалі, былі зроблены з металічных палос, таму, калі матрацы забіралі сядзць на шконках было немагчыма на срацы заставаліся балючыя палосы.
 
Матрацы былі тонкія і смярдзючыя, бялізну за 15 сутак так ні разу і не памянялі. Я 4 разы пісала заяву на прышніц, але так ніразу туды не патрапіла.
 
Мужчынскі персанал ізалятара ва ўзросце да 35 гадоў, мяркую, сэксуальна заклапочаны, бо напрацягу дня відэакамара пад якой я ляжала на вехняй «шконцы», кожны раз, калі я на яе лягала, уключалася з характэрным патрэскваннем, пэўна ім ногі мае падабаліся.
Дохтар ЦІРа крыўдавала, калі ёй нагадвалі аб “Клятве Гіпакрата”, бо са мной у камары знаходзілась 45-гадовая жанчына, якая захварэла на «вятранку» і моцна чухалася.
 
14 таўня ў камару разлічаную на 4 асобы змясцілі яшчэ 8 чалавек. Разам нас было 12 да 1-ай гадзіны начы 15 траўня, пасля чаго частку вывелі. Нас засталося 6 чалавек. 2 жанчыны спалі на падлозе без матрацаў і бялізны…
 
А калі я вярнулася ў Берасце, сястра расказала, што ад 19 красавіка, пасля суда, па 1 траўня пад вокнамі нашай кватэры дэжурыла кругласуткавая варта. Знікла, 1 траўня, калі мяне затрымалі ў Менску”.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"