Друк
24.06.2017 Грамадства
Алесь Мех: Мясцовыя выбары нічога не вырашаць
 
Кобрынскі актывіст Алесь Мех лічыць бессэнсоўным удзельнічаць у выбарах у мясцовыя Саветы, якія могуць прайсці 18 лютага наступнага года.
 
Алесь Мех: Па-першае, я лічу, што сёння ў краіне няма апазіцыі. Калі засталіся нейкія купкі супраціўлення, то гэта больш нагадвае дысідэнцкі рух. Па-другое, не варта цешыць сябе заслугамі, што ў Палату прадстаўнікоў патрапілі два дэмакратычныя кандыдаты – Ганна Канапацкая і Алена Анісім. Маўляў, у краіне пачалася дэмакратыя, усім трэба бегчы на выбары. Іх не абралі, а прызначылі. Калі б улады захацелі, яны б ніколі не сталі дэпутатамі. Праўда, калі казаць пра мясцовыя выбары, то наогул не бачу сэнсу ў іх удзельнічаць. Не думаю, што кагосьці з сур’ёзных дэпутатаў дапусцяць нават да мясцовай улады.
 
РР: Наколькі мясцовы дэпутат – уплывовая фігура ў рэгіёне?
 
Алесь Мех: Мясцовыя дэпутаты наогул ні на што не ўплываюць. Калі б людзі ведалі, што дэпутаты ў стане вырашыць іх праблемы, то тут бы з усяго рэгіёна чэргі стаялі б. Але ж ніхто ў гэтыя казкі не верыць. А масштабы сваіх паўнамоцтвах ведаюць і тыя самыя дэпутаты. Таму нічога гэтыя выбары не вырашаць. Хіба што чарговы пыл пусцяць у вочы еўрапейцам, калі ўлады ізноў заявяць пра празрыстасць выбарчага працэса.
 
https://www.racyja.com/palityka/ales-mekh-myastsovyya-vybary-nichoga-ne-vy/
 
© 2018 "Берасцейская вясна"