Друк
07.09.2017 Грамадства
Праваабаронца з Баранавічаў патрабуе заключэння дамоваў на дзяржаўнай беларускай мове
 
5 верасня праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша звярнуўся з пісьмовай заявай да кіраўніка КУРЭП ЖРЭУ г.Баранавічы. У сваёй заяве ён просіць каб кіраўнік ЖЭС № 3 сп. Броўка выканаў ягонае законнае патрабаванне і падрыхтаваў дамовы на дзяржаўнай, роднай для Сяргея Гоўшы беларускай мове. Дзеля забеспячэння сапраўднай роўнасці беларускай і рускай моваў бланкі дамоваў павінны быць на дзьвух моваў, каб не прыніжаць нацыянальную годнасць беларусаў.
 
Справа ў тым, што прыкладна месяц таму Сяргкй Гоўша, калі прачытаў аб’яву на дзвярах дома наконт перазаключэння дамоваў, звярнуўся ў ЖЭС № 3, дзе сустрэўся з дыспетчарам сп. Кошкінай, якая прапанавала яму падпісаць дамову на аказанне паслуг па тэхнічнаму абслугоўванню жылога дома і на аказанне паслуг па санітарнаму ўтрыманню дапаможных памяшканняў жылога дома.
 
Чыноўніца падала яму для падпісання ўзоры дамоваў на расейскай мове. Сяргей Гоўша – беларус, таму папрасіў яе даць узоры дамоваў на дзяржаўнай беларускай мове, але сп. Кошкіна адказала, што ў яе такіх няма. Гоўша вусна папрасіў перадаць сваё патрабаванне кіраўніку жыллёва-эксплуатацыйнай службы № 3 і калі такія узоры дамоваў будуць падрыхтаваныя, прасіў патэлефанаваць яму, каб ён мог прыйсці і падпісаць гэтыя дамовы.
 
Днямі Сяргей Гоўша атрымаў па пошце ліст з ЖЭС № 3 з бланкамі вышэй згаданых дамоваў па ранейшаму на расейскай мове!
 
Гэта прымусіла праваабаронцу стаць у абарону гарантаванага яму беларускім заканадаўствам права, права карыстацца роднай, дзяржаўнай БЕЛАРУСКАЙ мовай. Ён лічыць, што ЖЭС і ЖРЭО ігнаруюць ягонае законнае права і мае намер працягнуць змаганне за беларускую мову да перамогі.
 
 
© 2017 "Берасцейская вясна"