Друк
12.10.2017 Грамадства
Мяркую, крыўдлівасць баранавіцкага “сяржанціка” звязана з Днём супраць смяротнага пакарання
 
Суд у Баранавічах над затрыманым 11 кастрычніка праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены на 17 кастрычніка.
 
Нагадаем, што 11 красавіка падчас перапынку ў судовым пасяджэнні Аляксандар Вайцешык абмяркоўваў з іншымі грамадзянамі, што можа чакаць расейскага філосафа Пятра Рабава, чыя справа разглядалася ў баранавіцкім судзе. У размову ўмяшаўся сяржант міліцыі з прэтэнзіямі да Вайцешыка. Вайцешык назваў яго сяржанцікам. Сяржанцік пакрыўдзіўся паклікаў яшчэ дваіх сяржантаў. Гвалтам пацягнулі ў машыну. На пастарунку звінавацілі ў абразе міліцыянта і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Праваабаронца запатрабаваў адваката. Адвакату адмовілі ў магчымасці прысутнічаць пры складанні пратакола.
 
Рэшту дня і ноч да суда праваабаронца Аляксандар Вайцешык правёў пад вартай у ізалятары часовага ўтрымання.
 
Дзіўны збег абставінаў”, - выказвае мяркаванне берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін: “10 кастрычніка Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Праваабаронца Вайцешык праводзіць выяздное інфармаванне па праблеме ў Слоніме і Нясвіжы. А 11 кастрычніка баранавіцкі сяржанцік пакрыўдзіўся на слова “сяржанцік”. Сказаў начальнік стварыць падставу для затрымання, каб паквітацца з актывістам, вось сяржанцік і пакрыўдзіўся”.
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"