Друк
01.11.2017 Грамадства
Вы самі ўпалі, я вас не душыў
 
31 кастрычніка адбыўся працяг паўторнага разгляду адмністратыўнай справы грамадзкага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.
 
Нагадаем, 15 жніўня Аляксандар Мех выпадкова выявіў у кватэры свайго знаёмага Зміцера Чарніцкага прыладу для праслухоўвання, пасля чаго быў гвалтам схоплены суцпрацоўнікамі АМАП. Пасля некалькіх гадзін здзекаў Аляксандра звінавацілі ў “непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікам МУС” і склалі пратакол у парушэнні арт. 23.4 КаАП.
 
Паўторна справу разглядаў намеснік старшыні суда Кобрынскага раёна Цімашэнка Пётр Прохаравіч. Другі дзень судовага пасяджэння па справе пачаўся з выслухвання сведкаў.
 
Сведка Гніцевіч Руслан Уладзіміравіч, камандзір групы АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама:
“Я памятаю Меха, мы прыбылі ў Кобрын дзеля сілавой падтрымкі кобрынскай міліцыі. У той дзён мы аказвалі падтрымку Карповічу. Ён меў чіп ад дзвярэй, па сходах спускаліся 2 асобы, ён прадставіўся, гаспадар кватэры адштурхнуў Карповіча, напарнік дапамог і ён апынуўся на падлозе. Другі грамадзянін пагражаў скаргамі, хапаў мяне за вопратку, я муснў затрымаць і яго.
 
Я трэцім ішоў, другі Крэчка. Я Дзіму (Зміцер Чарнрцкі, другі грамадзянін) затрымліваў у тамбуры, а вы (У бок Меха) бегалі і крычалі па сходах.
 
Пастанова на ператрус у кватэры Чарніцкага была ў Карповіча, я бачыў нейкія паперы - я не мушу з імі знаёміцца.
 
Яны (калегі сведкі) затрымлівалі, а я на вас (на Меха) глядзеў. Вы мяне адцягвалі за плечы, калі я нагнуўся да ляжачага гаспадара кватэры. Вы самі ўпалі, я вас не душыў”.
 
Сведка Кречко Дзмітрый Аляксандравіч, камандзір аддзялення АМАП:
”Меха памятаю. Мы былі ў службовай камандзіроўцы. Мы прыехалі на ператрус. Карповіч патлумачыў, што там гандляр канаплёй. Мы зайшлі ў пад'езд. Спускаецца двое. Карповіч прадстаўляецца, кажа, ператрус будзем праводзіць.
 
Чалавек пачаў вырывацца, быў у неўмяняемым стане, прыйшлося затрымаць. Другі пачаў абурацца, паклалі першага, я пачаў дапамагаць свайму напарніку. Мех пачаў яго адцягваць, яго папярэдзілі, ён не рэагаваў, муселі затрымаць.
 
Затрымлівалі там, дзе выхад на вуліцу, затрымлівалі ў тамбуры, нас было 5 чалавек ў адным тамбуры і мы там усё змясцілісь.
 
У Карповіча была пастанова на ператрус. Мы былі ў масках. Мы аказвалі сілавую падтрымку”.
 
На гэтым разгляд справы закончыўся, суддзя абвесціў перапынак да заўтра на 9-30.
1 лістапада працягнуўся разгляд справы. Суддзя зачытвае матэрыялы справы:
 
”Чарніцкі знаходзіўся ва ўзбуджаным стане, брыдкасловіў, намагаўся вырвацца... Друга ... На іх наклалі кайданкі і даставілі ў РАЎС”...
 
Прыцягваемый да адказнасці Аляксандар Мех выкладае суду сваю пазіцыю:
”У гэтай кватэры знаходзілася прыслухоўваючая прылада, якую міліцыя хацела зняць, таму раптоўна прыбыла міліцыя і нас гвалтам затрымалі... Насупраць была відэакамера, якую паставіла міліцыя, запіс з яе не прадстаўлена, АМАП у масках адмыслова прыбыў на месца”...
 
Намеснік старшыні суда Кобрынскага раёна Цімашэнка Пётр Прохаравіч агучыў Пастанову суда – пакараць Аляксандра Меха штрафам у памеры 5 базавых адзінак, то бок 115 руб паводле арт 23.4 КаАП.
 
 
 
© 2017 "Берасцейская вясна"