Друк
09.11.2017 Грамадства
На золку ў Берасці вызвалілі намесніцу каардынатара БНК па Брэсцкай вобласці
 
Раніцай 9 лістапада а 7:45 намесніца каардынатара БНК па Брэсцкай вобласці, актывістка “Маладой Беларусі” Наталля Папкова выйшла на волю.
 
Нагадаем, што яна адседзела 7 содняў так званага “адкладзенага арышту” за ўдзел у акцыі абураных беларусаў у Менску 21 кастрычника.
 
З папярэдняй практыкі былі пэўныя засцярогі, што Наталлю не вызваляць сваечасова, або вызваляць паціху, каб ніхто не бачыў, ці адбудзецца нейкая правакацыя, як ужо здаралася ранней.
 
На шчасце ўсё абыйшлося, і на золку дакладна а 7.45 Наталля Папкова выйшла з сутарэнняў ІЧУ, дзе яе сустрэли сябры і журналіст.
 
Зміцер Салоха
 
© 2017 "Берасцейская вясна"