Друк
09.11.2017 Грамадства
Суду не давяраю, таму як суд прадузяты...
 
9 лістапада ў судзе Кабрынскага раёна была разгледжана адміністратыўная справа жыхара Кобрына Фалейчыка Сяргея Юр’евіча.
 
Нагадаем, 21 кастрычніка звычайны грамадзянін Фалейчык прыняў удзел у Маршы абураных беларусаў у Менску. Неўзабаве ў кобрынскі суд з Менску паступілі матэрыялы, што Сяргей Фалейчык парушыў Закон “Аб масавых мерапрыемствах...”
 
На пачатку суда Фалейчык выказаў недавер суду: “Суду не давяраю, таму як суд прадузяты...
 
Суддзя Пётр Цімашэнка адвод не задаволіў: “Законных падстаў для адвода няма, так сама як асабістай зацікаўленасці суддзі”, і пачаў знаёміць прысутных з матэрыяламі справы:
 
С. Ю. Фалейчык прыняў удзел у Маршы абураных беларусаў у Менску, які быў несанкцыянаваны... Прызнаёце віну?
 
Фалейчык віны не прызнае, кажа, што абвінавачанне не разумее, бо сваім учынкам выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю у дачыненні да дзеючай улады: “Я прыехаў у Менск выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта гарантавана мне заканадаўствам. Дазволу на ўдзел я не лічу патрэбным пытаць, незразумела ў каго пытаць і навошта. Міліцыя нікаго не папярэджвала аб парушэнні заканадаўства. Я абураны тым, што на мяне склалі пратакол, я вольны чалавек...
 
Суддзя працягвае чытаць матэрыялы справы: “21 кастрычніка ў Менску на плошчы а 14-ай гадзіне пачалі збірацца людзі... Пратакол па ч.1 арт 23.34 КаАП... Рапарт намесніка начальніка УБОП з Менску: “На плошчы сабраліся людзі: Статкевіч, Папкова... Плакаты, лозунгі: “Не піліце залаты батон”... і іншыя. Сфармавалі калону, калона павялічылася да 250 чал... Рушылі з плакатамі і транспарантамі... Акцыя забяспечвалася незалежнымі СМІ... Сярод удзельнікаў быў Сяргей Юр’евіч Фалейчык...”
 
Прагледзелі відэазапіс.
 
Прашу суддзю агучыць галоўны лозунг за які мяне судзяць”, - кажа прыцягваемы да адказнасці Сяргей Фалейчык.
 
Лукашэску ты ўрод, хопіць рабаваць народ!” – чытае суддзя, ягоныя словы патанулі ў авацыях:
Пастанова суда: віна Сяргея Фалейчыка падцвярджаецца матэрыяламі справы. На прыцягваемага да адказнасці накладаецца штраф у памеры 10 базавых...
 
 
 
© 2017 "Берасцейская вясна"