Друк
11.11.2017 Грамадства
“І вновь продолжается бой і сэрдцу тревожно в груді…”, -
 
спявалі людзі пенсійнага ўзросту ля помніка Леніну, на плошчы Леніна, што ў Берасці: “І Ленін такой молодой і юный октябрь впереді…”
 
Гэтак бывалыя камуністы святкавалі 7 лістапада 2017 года, круглую дату - стагоддзе кастрычніцкай рэвалюцыі. Ва ўшанаванне гэтай даты яны прыйшлі з чырвонымі сцягамі (“Колера крыві пролітай пралетарыятам” (Заўвага аўтара)) і клалі кветкі да помніка Уладзіміру Ўльянаву, па мянушчы Ленін, на аднайменнай плошчы.
 
Людзей было не вельмі шмат, усе адной узроставай катэгорыі - пенсіянеры. Менавіта гэтыя людзі памятаюць "адлігі", "халодную вайну", развал савецкага саюза. Менавіта гэтыя людзі выступаюць за ажыццяўленне нязбытных ідэй ўсеагульнай роўнасці, заснаваных не на вытворчасьці, а на переразмеркаванні таго, што ёсьць.
 
Адзін з такіх “каммуністаў” расказаў, што пры саветах працаваў галоўным інжынерам, атрымліваў неймаверныя 700 рублёў. На пытанне аб тым, ці было гэта пры камунізме, горда адказаў - так. На наступны пытанне - дзе ж роўнасць - не змог адказаць.
 
Яны памятаюць толькі добрае, і калі нехта кажа: -Пры саветах было лепш !, - згадвае толькі лепшае, але не памятае галадамор, не памятае рэпрэсіі, не памятае ахвяр вайны, забывае пра лагеры, пра сотні тысячах ў сібіры, забывае што далёка не кожны атрымліваў па 700 рублёў (Звычайныя рабацягі 100-200р. (Заўвага аўтара)). Забываюць "камуністы" таксама і пра тое, як бальшавікі прыйшлі да ўлады, якая бойня папярэднічала гэтаму, і што адбывалася наступныя трыццаць гадоў суцэльных воен і рэпрэсій. Забываюць пра спецкрамы і спецпайкі для партыйных кіраўнікоў та “заслужаных” грамадзян, пра “каўбасныя” цягнікі і “Афганістан” для звычайных людзей. Таму не варта жадаць звароту ў "выдатнае мінулае", трэба азірнуцца і ўбачыць жахлівую сучаснасць, зразумець, што пакуль аматары СССР жывуць мінулым, краіну робяць людзі з іншымі інтарэсамі, якія паважаюць толькі сваю выгаду.
 
Хай кожны азірнецца і задумаецца, якім бокам беларусам “Кастрычніцкая рэвалюцыя” з яе павадырамі, навошта насаджаць беларусам пад выглядам “дружбы народов” і агульнай справядлівасці культ катаў, варожага атачэння і вайны.
 
 
 
© 2017 "Берасцейская вясна"