Друк
13.11.2017 Грамадства
Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека завітаў у Брэст
 
11 і 12 лістапада ў горадзе над Бугам прайшоў WATCH DOCS Belarus.
 
Паказ фестывальнага кіно адбыўся ў культурніцкай Прасторы КХ.
 
WATCH DOCS Belarus з'явіўся ў Мінску ў 2015 годзе намаганнямі аднадумцаў. Ужо двойчы гледачы WATCH DOCS Belarus маглі ўбачыць унікальныя карціны жыцця людзей - "герояў", пагаварыць з экспертамі па такіх актуальных тэмах, як іслам у сучасным грамадстве, лічбавая бяспека і г.д. “Галоўная ідэя фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека – пашырыць у публічнай прасторы размовы пра гэтыя самыя правы. І лозунг нашай каманды: “Правы чалавека праз эстэтыку кіно”, – паведаміла падчас адкрыцця фестывалю адна з арганізатарак Таццяна Хацура-Яворска.
 
11 лістапада абыўся пазак блоку караткаметражных фільмаў, дзе галоўны героі – жанчыны. 12 лістапада неведвальнікі фестывалю маглі пабачыць фільмы “Горкі шакалад” (Бенте Форэр, Нідэрланды, 2016) і “Чыстыя” (Майя Зінштэйн, Ізраиль, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія , 2016). Таксама ў гэты дзень адбылася дыскусія "Вытокі, актуальнасць і небяспека нэафашызму ў сучасным свеце".
 
 
 
© 2017 "Берасцейская вясна"