Друк
25.11.2017 Грамадства
Вынікі выбараў не залежаць ад волевыяўлення выбаршчыкаў,
 
але залежаць ад рашэнняў выканкамаў.
 
Нагадаем, 22 лістапада адбылося фармаванне Брэсцкай гарацкой выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарацкога Савета дэпутатаў XXVΙΙΙ склікання. Усяго ў склад камісіі было 20 прэтэндэнтаў. Тры з іх неправільна склалі дакуманты на вылучэнне, таму на супольным пасяджэнні Брэскага гарвыканкама і прэзідыюма Брэсцкага гарсавета іх кандыдатуры не разглядалісь. Пасяджэнне прагаласавала супраць 4 прэтэндэнтаў – ад БПЛ “Справядлівы Свет”, ад БСДП “Грамада” і яшчэ двух “недасведчаных”.
 
У склад камісіі было ўключана 13 чалавек. Сярод якіх начальнік юрыдычнага аддзела Брэсцкага гарвыканкама Янголенка Наталля Віталеўна (https://city-brest.gov.by/%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0-%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%B0/
 
і начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага гарвыканкама Мокат Ірына Ўладзіміраўна (https://city-brest.gov.by/%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0-%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%B0/)
 
Пэўную частку чальцоў камісіі прадстаўляюць падкантрольныя выканкамам арганізацыі, якія прынята называць “Гонга” – Беларускі Саюз Афіцэраў, Чырвоны Крыж, Прафсаюз Работнікаў Адукацыі і Навукі, БРСМ, напрыклад:
 
Шляжко Святлана Мікалаеўна набіралась досведу падчас выбараў прэзідэнта ў 2015г ў "Брестский-Строительный округ № 5" толькі той раз ад "Брестской областной организации общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи»"...
 
Рэшта гэта работнікі падкантрольных выканкамам прадпрыемстваў і ўстаноў, або “дасведчаныя і руплівыя” пенсіянэры...
 
Той факт, што ў склад камісіі прадстаўнікі апазыцыі і незалежнага грамадства не трапілі, сведчыць, што выбары праходзяць пад кантролем гарвыканкама, падцверджаннем чаго ёсць факт, што першае пасяджэнне камісіі праходзіла ў кабінеце члена камісіі Мокат Ірыны Ўладзіміраўны, у Брэсцкім гарвыканкаме, вул. Энгельса, 3, каб. 101 (https://city-brest.gov.by/%d0%b2%d0%bd%d0%b8%d0%bc%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d0%b5-22-%d0%bd%d0%be%d1%8f%d0%b1%d1%80%d1%8f-%d0%be%d1%81%d1%82%d0%be%d0%b8%d1%82%d1%81%d1%8f-%d0%b7%d0%b0%d1%81%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d0%b5-%d0%b1/ )
 
Варта адзначыць, што на пачатку падрыхтоўкі да выбараў з дзвярэй кабінетаў гарвыканкама зніклі таблічкі. Работнікі выканкама кажуць, што гэта звязана з “бягучым рамонтам”, а вось чаму на сайце гарвыканкама перасталі адкрывацца старонкі з ягонай структурай і кіраўніцтвам пакуль невядома... (https://city-brest.gov.by/struct/struktura-vlasti/Brestskij-gorodskoj-ispolnitelnyj-komitet/rukovodstvo-gorispolkoma/, https://city-brest.gov.by/struct/struktura-vlasti/Brestskij-gorodskoj-ispolnitelnyj-komitet/struktura-gorispolkoma/ )
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"