Друк
03.12.2017 Общество
На нас напалі людзі ў масках...
 
30 лістапада, суддзя Брэсцкага абласнога суда Куніцкая разгледзела адміністратыўную справу грамадзкага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.
 
Суду Алесь Мех патлумачыў, што 11 траўня судом Кобрынскага раёна быў пакараны 5 базавымі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
 
Мех не пагадзіўся з рашэннем раённага суда і гэты раз ужо абласному суду даводзіў, што не здзяйсняў таго, у чым яго звінавачваюць. Наадварот, гэта міліцыянты ў чорнызх масках накінулісь на яго, нанеслі яму цялесныя пашкоджанні, прычынілі шкоду здароўю.
 
“Я прыйшоў у суд за справядлівасцю, а не за апраўданнем. Супрацоўнікі міліцыі хлусяць і падстаў для ўварвання ў кватэру ў іх не было, але на нас напалі людзі ў масках...
Адзінае тлумачэнне іх дзеянняў гэта выкананне загада, каб зняць праслухоўвыючыю прыладу, якую мы знайшлі ў кватэры...” – распавядаў суду Алесь Мех аб абставінах здарэння.
 
Суддзя Куніцкая Валянціна Сцяпанаўна пастанавіла пакінуць пастанову суда Кобрынскага раёна без зменаў, а скаргу грамадзкага актывіста Алеся Меха без задавальнення.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"