Друк
10.12.2017 Грамадства
Юрыст або юрыстка з рэгіёну? Ёсць прапанова!
 
Шмат хто хоча стаць юрыстам і юрыстка, каб бараніць свае правы і правы іншых, дамагацца справядлівасці і мяняць свет да лепшага. Вось мы старанна атрымліваем веды і навыкі, набіраемся вопыту і здаецца ўжо набліжаемся да праўды, як раптам прыходзіць расчараванне. Чаму так адбываецца і што з гэтым рабіць?
 
Мы хочам пагаварыць з вамі менавіта пра гэта і паспрабаваць знайсці рашэнне!
 
Запрашаем прыняць удзел у бясплатным семінары 17 снежня (нядзеля) у Мінску для юрыстаўюрыстак з рэгіянальных гарадоў, якім цікава даведацца пра механізмы імплементацыі міжнароднага права ў нацыянальнае заканадаўства, а таксама даведацца пазітыўныя практыкі абароны правоў грамадзян у складаных сітуацыях.
 
Каго мы шукаем?
 
Юрыстаў і юрыстак з рэгіянальных гарадоў (асабліва чакаем удзельнікаў з Бабруйска, Гомеля, Светлагорска, Оршы, Брэста, Гродна, Віцебска), якія:
 
• цікавяцца філасофіяй права;
• бачаць розніцу паміж законам і правам;
• хочуць мяняць свет да лепшага прававымі метадамі.
 
Пра што семінар?
 
На семінары мы прапануем пагаварыць пра тое, калі і навошта паўстала права, якая яго місія (і ці ёсць яна ўвогуле?) і як мы можам з яго дапамогай змяняць свет вакол нас. Асобна мы хочам пагаварыць пра ўплыў міжнароднага права ў гэтым аспекце і аб дадатковых юрыдычных магчымасцях, якія існуюць.
 
Хто кажа?
 
Семінар будзе праводзіцца магістрам міжнароднага і еўрапейскага права з вопытам юрыдычнай практыкі ў 10 гадоў, у тым ліку ў сферы вырашэння грамадскіх праблем.
 
Калі?
 
Семінар адбудзецца 17 снежня (нядзеля) з 11 да 17 гадзін у Мінску. Адрас правядзення мы паведамім пасля запаўнення анкеты. Скрайні тэрмін падачы заяўкі - 14 снежня!
 
Умовы ўдзелу:
 
Семінар бясплатны. Для ўдзелу ў семінары неабходна мець любую датычнасьць да юрыдычнай спецыяльнасці, быць з любога рэгіянальнага горада (не Менск), запоўніць анкету да 14 снежня ўключна.
 
Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі і харчаванне для тых, хто пройдзе адбор, пра вынікі якога мы паведамім 15 снежня.
 
Бонусы
 
Вы атрымаеце сертыфікат удзельніка / удзельніцы, а таксама інфармацыю пра тое, якія ёсць варыянты працягу навучання.
 
Калі мы пастараемся, то зможам разам зрабіць гэты свет крыху лепшы!
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"