Друк
10.12.2017 Грамадства
Міжнародны дзень правоў чалавека
 
“Усе людзi нараджаюцца свабоднымi i роўнымi ў сваёй годнасцi i правах. Яны надзелены розумам i сумленнем i павiнны ставiцца адзiн да аднаго ў духу брацтва,” – так гучыць першы артыкул з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
 
Дэкларацыя была прынята 10 снежня 1948 года. Таму менавіта сёння мы адзначаем Міжнародны дзень правоў чалавека.

Усеагульная дэкларацыя абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды. Гарантуе роўнасць перад законам, права кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення.
 
 
Праваабаронца і блогер, Зміцер Гарбуноў выказаў сваё меркаванне:
 
 
Гэты дзень нельга назваць асаблівым для беларусаў, бо пра гэты дзень ведае вельмі малая колькасць людзей. Пакуль усё добра людзей не цікавяць іх правы. Толькі тады калі дзяржава пачынае іх прыціскаць, у людзей расплюшчваюца вочы і яны пачынаюць разумець, што ніякіх правоў і свабод у іх няма. Гэта сумна, але факт. Я бачу што ніякіх зрухаў у лепшую сторану не адчуваецца ў сэнсе аносін да чалавека і да яго правоў. Быццам усё той жа 1937”.
 
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
 
Дзень Правоў Чалавека для беларусаў мае асаблівае значэнне. На вялікі жаль гісторыя нашай краіны з 94 года патачылася не ў тым кірунку. Прынцып падзелу ўладаў на 3 незалежныя галіны, якія павінны ураўнаважваць адна адну, трансфармаваўся ў “прэзідэнцкую вертыкаль”. Крыніца ўлады – “Народ” пераўтварыўся ў дойную карову для гэтай вертыкалі. Адносіны да правоў народа, чалавека бачны, нават ў тым, што яшчэ некалькі гадоў таму прадмет “Правы Чалавека”, які выкладаўся ў ВНУ”, выняты з праграм навучання.
 
Калі чалавек ня ведае, што ў яго ёсць правы, гарантаваныя Канстытуцыяй і Усеагульнай дэкларацыяй, то ён ня мае аргумантаў у адстойванні сваіх правоў. Таму патрэба ў праваабаронцах у Беларусі надзвычай вострая” і працы для праваабаронцаў хопіць на многія гады”.
 
У гэты дзень напомнім беларусам пра іх правы вытрымкай з Дэкларацыі: кожны чалавек павiнен валодаць усiмi правамi i ўсiмi свабодамi, што абвешчаны гэтай Дэкларацыяй… Не павiнна рабiцца нiякага адрознення на аснове палiтычнага, прававога або мiжнароднага статуса краiны або тэрыторыi, да якой чалавек належыць, незалежна ад таго, цi з’яўляецца гэта тэрыторыя незалежнай, падапечнай, несамакiравальнай, або як-небудзь iнакш абмежаванай у сваiм суверэнiтэце.
 
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"