Друк
04.01.2018 Грамадства
3 студзеня адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Брэста стварыла 88 участковых выбарчых камісій (УВК)
 
На пасяджэнні абмеркавання вылучаных асобаў не было. Прапанаваным у склад камісій асобам характырыстыкі не даваліся. З прэтэндэнтаў у склад УВК былі ўключаныя тыя, каго рэкамендавала “рабочая група” на чале з начальнікам аддзела ідэалогіі раёна Аляксандрам Залатухіным.
 
Ён адказваў на пытанні, аб неўключэнні: “Працоўная група не рэкамендые бо: Няма звестак аб досведзе працы ў ВК, няма досведу, не рэкамендуюць кіраўнікі па месцы працы, паступала інфармацыя, што прэтэндэнт у ВК будзе балатавацца кандыдатам у дэпутаты…
 
У выніку з 6 вылучэнцаў ад БСДП “Грамада” ніводзін не трапіў у склад выбарчых камісій. Лідар берасцейскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі на сваёй старонцы ў фэйсбук піша:
 
Ноль! Роўна столькі прадстаўнікоў уключылі ў склад участковых выбарчых камісій ад самай актыўнай палітычнай структуры Берасця. Мы вылучаем 20 кандыдатаў у горадзе, а лічыць галасы будуць прадстаўнікі фонду Міра, БРСМ, Белай Русі, Саюз жанчын, прафсаюзаў, Чырвонага Крыжу, Саюзу ветэранаў, працоўных калектываў...Запомніце іх, калі наша жыцце будзе пагаршацца ці трэба будзе вырашаць мясцовыя праблемы...
 
З 9 вылучэнцаў БПЛ “Справядлівы Свет” у склад УВК трапіў толькі адзін.
 
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на пасяджэнні адміністрацыі раёна кажа:
 
Такой мізэрнай колькасці прадстаўнікоў ад апазіцыі і незалежных грамадзян, як гэтым разам, не было за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Я папрасіў даць мне магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі па вылучэнні ў склад УВК. Мне не далі. Законам не прадугледжана. "Вам пакажы - кепска і не пакажы - кепска", - сказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Аксана Дутчік. Яна хутка прагартала некалькі заяваў аб вылучэнні, немагчыма было разабраць што там напісана: "Там асабістыя звесткі..." - Гэта не азнаямленне, а дэманстрацыя непавагі да мяне як грамадзяніна.
 
Месцы працы “рэкамендаваных” прэтэндэнтаў не называлісь, бо бачна будзе, што гэта прадстаўнікі адніго працоўнага калектыву.
 
Тая ж Дутчык агучыла, што 1200 прэтэндэнтаў было вылучана ва УВК, а вось колькі ўключылі, яна сказаць не змагла: “Заўтра даведаецесь…” Што яны там хаваюць ад грамадзтва?
 
У мяне склалася ўражанне, што нелаяльныя і непадкантрольныя ўладам прэтэндэнты ў камісіі дэманстратыўна не ўключалісь – аддзел ідэалогіі вырашае “быць або не быць”!
 
Сёння можна сцвярджаць, што працэс падрыхтоўкі да выбараў цалкам знаходзіцца пад кантролем выканаўчай улады, сам працэс падрыхтоўкі закрыты”.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"