Друк
04.04.2018 Грамадства
У Берасці аматараў пакарміць галубоў на плошчы Леніна пачалі выклікаць на прафілактычныя размовы ў міліцыю
 
3 красавіка на 11-30 у апорны пункт правапарадку № 5 былі выкліканыя 5 берасцейцаў.
 
Вучастковыя Зяленскі і Чарнавокі правялі з імі “прафілартычныя размовы”. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, што мела месца ў нядзелю 25 сакавіка на плошчы Леніна ў Берасці, паказывалі аператыўныя відэазапісы.
 
Збольшага выкліканыя спаслаліся на 27 артыкул Канстытуцыі і адмовіліся сведчыць супраць сябе. Падчас размоваў выявілась, што адна з выкліканых не прысутнічала 25-га на плошчы:
 
“Чаму мяне выклікалі? Чаму ў вечары супрацоўнікі міліцыі заявілісь да мяне дамоў, напалохалі маіх родных, калі я на плошчы ў той дзень не была?! Я ужо напісала скаргу ў пракуратуру. Я гэтага так не пакіну!”
 
Прысутны праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што “прафілактычныя размовы” маюць на мэце знайсці слабы ланцужок у асяроддзі супраціўнікаў будовы акумулятарнага завода, вышчаміць доказы, каб пачаць адміністратыўны пераслед за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, і такім чынам здушыць грамадзкую актыўнасць насельніцтва.
 
Праваабаронца Раман Кісляк, якога таксама выклікалі на “размову” лічыць, што ўлады банальна хочуць залякаць грамадзкіх актывістаў, якія выступаюць супраць будовы акумулятарнага завода. Тлумачыць сваю думку тым, што сярод выкліканых ёсць тыя, хто не прыходзіў 25 сакавіка на плошчу. Усіх аб’ядноўвае актыўная грамадзянская пазыцыя.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"