Друк
07.04.2018 Грамадства
Старшыня райвыканкама. Слуга народа або здраднік?
 
Дзякуючы старшыні Брэсцкага раёна Уладзіміру Сянчуку пад Брэстам будуецца небяспечны завод АКБ “АйПауэр”. Будуецца са шматлікімі парушэннямі і насуперак волі людзей. Берасцейцы і жыхары раёна сабралі больш за 40 000 подпісаў супраць шкадливай для здароўя людзей будоўлі. Але Сянчуку на гэта абгрунтавана пляваць.
 
Хутка "АйПаур" выпусціць першы акумулятар.
 
Па-першае, подпіс у дакументах, якія дазваляюць будоўлю ён не ставіў. Па-другое, людзі яго не абіралі і даваць справаздачу перад імі ён не лічыць патрэбным. Вось так!
 
У. Сянчук прызначэнец і адказ нясе толькі перад тым, хто яго прызначыў і гэта вельмі вялікая праблема. Бо людзі праэцыруюць сваю незадаволенасць, сваё абурэнне і адчай не на Сянчука, яны сапраўды яго не абіралі, а наверх, на таго, хто яго прызначыў.
 
Уладзімір Сянчук не ставіў подпіс у дакументах, якія даюць дабро на будаўніцтва завода АКБ. Але гэта не значыць, што ён не пры чым і пазбегне адказнасці.
 
Як сказаў бы ў дадзенай сітуацыі парламентарый Леанід Брыч – Прэзідэнта падставілі. Асабіста мне здаецца, што так яно і ёсць. Прэзідэнт прызначыў чалавека руліць раёнам. Чалавек натупіў і на дадзены момант сітуацыю з заводам “АйПауэр” даводзіць да стану кіпення. Пад дружнае маўчанне сталічных чыноўнікаў і Адміністрацыі Прэзідэнта. Цяпер шматлікія берасцейцы думаюць, што “АйПауэр” – гэта інтарэс сямʼі Лукашэнкі. За гэта дзякуй трэба сказаць жулікам з Брэсцкага райвыканкама і СЭЗа. Гэта яны так змадэлявалі сітуацыю, што яна выглядае такім чынам.
 
Менавіта дзякуючы Сянчуку і яго супрацоўнікам берасцейцы і жыхары раёна цалкам расчараваліся ў кампетэнтнасці, сумленнасці, прыстойнасці чыноўнікаў Брэсцкага райвыканкама, а таварыша Сянчука, на маю думку трэба прыбраць куды далей, каб яшчэ большай бяды не нарабіў.
 
Сяргей Пятрухін, Народны рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"