Друк
09.04.2018 Грамадства
Берасцейскія блогеры абскарджваюць у абласным судзе пастанову аб парушэнні імі заканадаўства аб СМІ
 
11 красавіка 2018 г блогеры А. Кабаноў і. С. Пятрухін абскардзяць у абласным судзе пастанову суддзі Пінскага раённага суда і г. Пінска Вольгі Лубник па ч. 2 арт. 22. 9 КААП РБ (Парушэнне заканадаўства аб СМІ).
 
Нагадваем, што 19 студзеня 2018 г. блогеры прыехалі на прадпрыемства EXIDE ў горад Пінск для таго, каб пагаварыць са спецыялістамі прадпрыемства аб экалогіі, адходах і іншых рэчах, якія цікавяць ініцыятыўную групу па прыпыненні будаўніцтва завода АКБ пад Брэстам. На прахадной паміж блогерамі і юрысконсультам EXIDE Аляксандрам Юнкевічам, які выйшаў ім насустрач, ўзнікла непаразуменне – работнік EXIDE пачаў кідацца на камеру Сяргея Пятрухіна і крычаць, што ён не дазваляў відэаздымку.
 
Аляксандр Юнкевіч сказаў сваім калегам мужчыне з барадой і жанчыне бландынцы: «Выклікайце Дэпартамент аховы. Націскайце трывожную кнопку.»
 
Юрысконсульт EXIDE Аляксандр Юнкевіч
 
Гледзячы, што юрысконсульт вядзе сябе, мякка кажучы, дзіўна, Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін дасталі тэлефоны і пачалі прамыя трансляцыі. Кабанаў на свой Facebook, а Пятрухін ў Youtube.
 
12 сакавіка 2018 г. суд Пінскага раёна і г. Пінска
 
Юрысконсульт напісаў на блогераў заяву ў міліцыю і 12 сакавіка 2018 года суддзя Вольга Лубнік прызнала сацыяльную сетку Facebook і відэахостынг Youtube сродкамі масавай інфармацыі і аштрафавала блогераў на 40 базавых велічыняў кожнага. За тое, што здымалі юрысконсульта на працоўным месцы без яго дазволу))).
 
 
Людзей неабыякавых сардэчна запрашаем на судовае разбіральніцтва, якое прызначана на 11 красавіка 2018 г. Пачатак а 11. 00 у Брэсцкім абласным судзе, што па вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 41
 
Цімох Гнацюк
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"