Друк
03.05.2018 Грамадства
Суддзя не дапусціў сведкаў блогера сведчыць у судзе
 
3 траўня ў судзе Ленінскага раёна г Брэста суддзя Каліна Святаслаў Яўгеневіч разгледзеў скаргу Вядомага блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову намесніка начальніка Ленінскага РАЎС г Брэста Самасюка, які пакараў блогера Пятрухіна 8 базавымі паводле арт. 17.3 КаАП.
 
Нагадаем, 23 сакавіка блогер быў затрыманы пры ўваходзе ў пад'езд дома, дзе пражывае.
 
Сяргей Пятрухін лічыць, што гэта было не звычайнае затрыманне, а міліцэйская спецаперацыя, з выкладаннем у сеціва відэа з камер назірання “Лазні”, дзе ён адпачываў і піў піва.
 
На пачатку пасяджэння Пятрухін заявіў адвод суду бо не давярае беларускім судам.
 
Другое хадайніцтва дапытаць сведкаў з боку блогера суд адхіліў. Блогер напалягае на адводзе суддзі, бо той пазбаўляе яго Права на абарону.
 
Пасля перапынку суддзя адхіліў адвод суду.
 
Сведка міліцыянт, які прадстаўляў інтарэсы Ленінскага РАЎС г. Брэста, адмовіўся гучна назваць прозвішча. Пасля неаднаразовых патрабаванняў блогера: “Я ніколі не бачыў гэтага прадстаўніка РАЎС” суддзя зачытаў даверанасць прадстаўленую суду. Прозвішча сарамлівага маёра - Кажэнка Андрей Віктаравіч.
 
Пятрухін запярэчыў абвінавачванням міліцыянтаў, сцьвярджаў, што яго абалгалі супрацоўнікі міліцыі, каб не дапусціць ягонага ўдзелу ў масавым мерапрыемстве 25 сакавіка: “Доказаў што я абражаў грамадзкую нраўственнасць у матэрыялах справы няма, рэгістратар міліцыянты “забылі” ўключыць, таму пастанову трэба адмяніць а справу спыніць”, - кажа блогер і працягвае:
 
Намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Самасюк аддаў загад сваім падначаленым правесці спецаперацыю з мэтай маёй дыскрэдытацыі., таму што я асвятляю падзеі звязаныя з будовай акумулятарнага завода.
 
Вы, суддзя, не дапусцілі маіх сведкаў. Як я буду бараніцца, вы пазбаўляеце мяне права на абарону. Самі ж міліцыянты доказаў не маюць, толькі галаслоўныя сведчанні. Словы супраць словаў – фактаў няма!
 
Сяргей Пятрухін папрасіў суд абвесціць перапынак, каб далучыць пісмовыя сведчанні ссведкаў са свайго боку.Пасля перапынку суддзя далучыў сведчанні сведкаў, якіх не дапусцілі ў працэс, і адразу агучыў пастанову:
 
“Пастанову намесніка начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста Самасюка пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення”.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"