Друк
03.05.2018 Грамадства
Сход жыхароў паселішча Зялёны Бор На пытанне КАЛІ ВЫВЕЗУЦЬ АДКІДЫ чыноўнікі не адказалі
 
2 траўня ў паселішчы Зялёны Бор адбыўся сход жыхароў, на якім абмяркоўваўся адказ намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Андрэя Клеца.
 
Андрэй Клец паведаміў заяўніцы Кацярыне Чорнай, што шкода за адкіды ў Зяленым Бары сплочаны дабраахвотна і ў поўным памеры.
 
Заўсёды на інфармацыйнай передавой блогер Сяргей Пятрухін.
 
На сходзе прысутнічалі чыноўнікі з раёну і вобласці, і канечне ж мясцовая улада – старшыня сельсавету.
 
Агульна вядома, што шкоду ніхто нікому не кампенсаваў, а таварыш Клец проста схлусіў ці нешта пераблытаў…
 
Але жыхароў цікавіла іншае – калі з тэррыторыі паселішча вывязуць адкіды з Белаазёрскага акумулятарнага прадпрыемства Біт Сплаў, якія ляжаць там ужо не адзін год і атручваюць наваколле.
 
На сходзе прысутнічала каля 150 заклапочаных сялян. У белых споднях і паласатай кашулі галоўны лекар Івацэвічскай цэнтральнай раённай больніцы Васіль Юзэфович.
 
Нават павестка дня, якую абвесціў прадстаўнік мясцовай улады, старшыня сельсавета і раённы дэпутат Васіль Басалай, гучала так: Перахоўванне адкідаў са свінцом у паселішчы Зялёны Бор.
 
З мікрафонам намеснік старшыні Брэстскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы гавакольнага асяроддзя Сяргей Шэленчук. Справа ў чырвонай кашульцы галоўны санитарны лекар Івацэвічскага раёну Аляксандр Ковыш, злева старшыня сельсавету і раённы дэпутат Васіль Басалай і начальнік раённай інспекцыі па прыродных рэсурсах и ахове навакольнага асяродзя Станіслаў Маціеўскі.
 
У склад камісіі ўвайшлі начальнік раённай інспекцыі па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяродзя Станіслаў Маціеўскі, галоўны санітарны ўрач Івацэвіцкага раёна Аляксандр Ковыш, галоўны лекар Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васіль Юзэфовіч.
 
З Брэста прыехала група падтрымкі і берасцецы на мерапрыемстве задавалі найбольш вострыя пытанні. Камісія хутка разгубілась. Галоўны ўдар прыняў на сябе брэсцкі чыноўнік Сяргей Шэленчук, які безпаспяхова намагаўся супакоіць сялян, якія час ад часу скандавали «ўбярыце адкіды».
 
Чалавек ў пратывагазе прынёс і паколаў на стол чыноўникау пакет нібыта з адкідамі.
 
Лінія чыноўнікаў была трывіяльнай. Бюджэт раёна не прадугледжвае фінансавання ліквідацыі і вываза адкідаў. Проста няма грошаў. Крайніх у гэтай сітуацыі ўлады прызначылі ІП-шнікаў Рудскога і Жуковіча. Прокуратура вядзе праверку і калі яна скончыцца, тады вінаватыя і будуць вывозіць адкіды.
 
Тутэйшыя.
 
На адзінае і галоўнае пытанне КАЛІ ВЫВЕЗУЦЬ АДКІДЫ чыноўнікі не адказалі. Пад час схода ў зал увайшоў нейкі чалавек у супрацьгазавай масцы і паклаў на стол чыноўнікаў пакет нібыта з адкідамі. Чыноўнікі назвалі гэта піярам і клаўнадай.
 
 
 
На жаль адказы чыноўнікаў не задаволілі людзей і, разыходзячыся, жыхары казалі, что не вераць чыноўнікам і ніхто гэтыя адкіды не будзе вывозіць.
 
Сяргей Пятрухін,
Народны рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"