Друк
03.05.2018 Грамадства
На мову нанова завітаў Юры Жыгамонт.
 
Сябры "Мовы нанова" 2 траўня пагаварылі пра падарожжы. Кожны жадаючы распавёў пра сваё прыгоды, падзяліўся ўласнымі карыснымі набыткамі.
 
Госцем быў Юрый Жыгамонт – вядцчы праграмы “Падаржжы дэлетанта”. Ён раз'ясніў што ён усяго толькі актор, а не гісторык, у яго праграмах могуць быць недакладнасці, але творчасць гэтага чалавека безумоўна натхняе людзей на вандроўку. За што яму вялікі дзякуй. 
 
Пад час сваёй прамовы, Юрый быў вельмі захоплены тым аб чым гаварыў, сваёй працай. Відаць, што ён клапоціцца пра гістарычныя каштоўнасці, марыць, каб захоўвалася гісторыя нашай краіны, яе карані.
 
• Гісторыяй, гісторыяй сваіх продкаў госць “Мовы нанова” цікавіўся з дзяцінства. Калі працаваў у тэатры, вельмі часта заходзіў у архіў, дзе складаў свой радавод. У той час яго і запрасілі на тэлебачанне весці праграму. Юрый вызначыўся у бок тэлебачання. Хаця па тэатры часам і сумуе, ёсць адчуванне няскончнаай справы. "Трэба сыграць яшчэ адзін адну роль. Мабыць апошнюю", – кажа актор.
 
• Юры Жыгамонт, як сапраўдны беларус не ўяўляе свайго жыцця без роднай Беларусі. З пяшчотай успамінае месца, дзе нарадзіўся, захапляецца жыхарамі краіны з іх юмарам, характарам.
 
• "Як выбіраеце кропкі, куды паехаць?" – прагучала пытанне. "А яны самі мяне выбіраюць," –- адказвае Юры. – “Бывае такое адчуванне, што трэба туды і ўсё тут". 
 
• Акцёру было прыемна наведаць "Мову нанова". Такія суполкі, сходы людзей, якія клапоцяцца аб Радзіме цешаць сапраўднага беларуса, Юрыя Жыгамонта.
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"