Друк
06.05.2018 Грамадства
6 траўня Бернардынскаму манастыру спаўняецца 243 гады
 
"6 ліпеня 1720 года быў закладзены каменны касцёл і праз 30 гадоў будаўніцтва было скончана, але пры гэтым сам манастыр быў драўляным. 6 траўня 1775 года быў закладзены краевугольны камень каменнага жаночага Бернардынскага манастыра. Да гэтага часу ён быў драўляны.
 
Манастыр будаваўся 5 гадоў і 13 жніўня 1780 года сёстры ўжо перасяліліся ў каменны, дзе было 13 келляў і да 1830 года яны пражывалі там. А ў 1830 годзе, калі яго скасавалі, 6 манашак разам з усёй сваёй маёмасцю выправіліся ў горад Слонім, у іншы манастыр.
 
Пасля гэтага ў будынку ўжо гаспадарылі толькі толькі ваенныя», - паведаміў краязнаўца Іван Чайчыц.
 
Паводле інтэрнетрэсурса realbrest.by (https://www.realbrest.by )
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"