Друк
08.05.2018 Грамадства
“Недабрасумленыя міліцыянеры і чыноўнікі робяць намаганні мяне дыскрэдытаваць”
 
У Брэсцкім абласным судзе завершыўся разгляд справы па скарзе блогера Сяргея Пятрухіна.
 
Нагадаем, міліцыя абвінаваціла яго ў парушэнні арт. 23.4 КаАП "непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі". Пастановай суддзі суда Ленінскага раёна г. Брэста Каліны Станіслава Ігаравіча Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам ў 45 базавых адзінак.
 
Блогер катэгарычна ня згодны з абвінавачваннем і падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд, які блогер просіў адмяніць ранейшы штраф і справу спыніць, бо пратакол, на ягоную думку, складзены безпадстаўна, супраціву ён не аказваў, проста міліцыя праводзіла "спецаперацыю". Каб не было доказаў на яго карысць, відэарэгістратары міліцыянты выключылі.
У дзень затрымання на Пятрухіна склалі яшчэ адзін пратакол паводле арт 17.3 “знаходжанне ў нецьвярозым стане” і пастановай за подпісам намесніка начальніка Ленінскага РАУС пакаралі штрафам у 8 базавых. Суд Ленінскага раёна ў асобе суддзі Станіслава Каліны пакінуў прысуд Ленінскага РАУС бяз зменаў, а скаргу без задавальнення. Гэтым разам пастанова набыла закооную моц.
 
Скаргу разглядала суддзя Герасімук Ніна Аркадзеўна. Падчас пасяджэння суда Сяргей Пятрухін заявіў хадайніцтва далучыць пісьмовыя сведчанні сведкаў, якіх суддзя Каліна не дапусціў у працэс.
 
Мяне пазбавілі права на абарону. Мне наўмысна зрабілі арт. 23.4, бо па арт. 17.3 мяне нельга было трымаць 3сутак”, кажа Пятрухін.
 
Суддзя зачытвае сведчанні… (Адзін са сведкаў піша: “…бачыў у пад'ездзе і побач знаходзіліся асобы ў чорным якія па знешнім выглядзе не мелі нічога агульнага з міліцыяй…”
 
Пятрухін заявіў у суд дадатковую скаргу, у якой просіць адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна і скіраваць справу на паноўны разгляд да іншага суддзі.
 
Я лічу, што ў сувязі з тым, што я асвятляю актуальныя для берасцейцаў падзеі, пратэсты супраць будовы акумулятарнага завода, недабрасумленыя міліцыянеры і чыноўнікі робяць намаганні мяне дыскрэдытаваць, аказаць на мяне ціск і адхіліць ад грамадзкай дзейнасці. Я прыстойны чалавек.
 
Я праводзіў журналісцкія расследаванні аб нашых карумпаваных чыноўніках. Мая актыўнасць можа кепска скончыцца для іх кар’еры. А што да небяспецы акумулятарнага завода, дык мы з Кабанавым знайшлі сметнікі з адкідамі свінца. Іх дадаюць у асфальт…
 
Я з гэтым змагаюсь, я прыцягваю ўвагу людзей да праблемы, бо гэта злачынства супраць народа!” – даводзіць суду блогер Пятрухін.
 
Пасля некалькіхвіліннага перапынку суддзя Ніна Герасімук пастанавіла пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста пакінуць без зменаў, а скаргу без задавапьнення…
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"