Друк
24.05.2018 Грамадства
Салідарнасць – гэта тое, чаго так баяцца жулікі-чыноўнікі і пярэваратні ў пагонах
 
12 траўня 2018 да мяне дадому нечакана прыйшлі з ператрусам выбітныя ўчастковыя Брэста, Барыс Дзмітрук і яго таварыш Саша Тарасюк, які у апошні час моцна дадаў ўвазе. Прыйшлі, натуральна, не ў службовым. Добра ясі, хіба. З імі прыплёўся цэлы вывадак амапаўцаў і маёр Слава Пясецкі з нейкім хлопцам, таксама апранутым у міліцэйскую форму.
 
Яны вартавалі мерапрыемства “агляду” на лесвічнай пляцоўцы. Тарасюк паказаў мне паперку ад пракурора Валадзько, ну, кшталту ордэра на агляд кватэры, па прычыне таго, што я ашэльмаваў супрацоўніка Сярожу Пятровіча Ігнацюка, глядзіце тут:
 
калі не бачылі.
 
Увогуле, у мяне канфіскавалі маю галоўную зброю – комп і камеру. Бесталач ў пагонах канфіскавала таксама і планшэт, які забыўся ў мяне мой таварыш. Я сказаў участковым, што планшэт не мой, набыты тыдзень таму, адносін да іх ашальмаванага таварыша не мае ніякіх, паказаў дакументы, якія сведчаць, што планшэт не мой...
 
Але я ўсё не пра тое. Калі міліцыянты з амапаўцамі выйшлі з маёй кватэры на пляцоўцы стаялі людзі, якія, убачыўшы мой прамы эфір на ютубе, усё кінулі і прыехалі да мяне дадому, падтрымаць. Гэта, як раз адзін з тых рэдкіх момантаў, калі разумееш, што жывеш нездарма. Калі разумееш, што ты не адзін, і што справа, якой займаецца ініцыятыўная група разам з табой, вельмі важная, і што завод АКБ зачыніць рэальна.
 
Салідарнасць – гэта галоўная сіла грамадства. Салідарнасць – гэта тое, чаго так баяцца жулікі-чыноўнікі і пярэваратні ў пагонах.
 
Зразумела, што кампутар і фотоаппрат міліцыянты канфіскавалі толькі для таго, каб не даць мне працаваць і паглядзець, што ў мяне ў кампе. Пэўна “паклёп” на супрацоўніка міліцыі - гэта проста падстава для ўварвання ў мой дом.
 
Дарэмная спроба закрыць рот Народнаму рэпарцёру.
 
Ужо праз гадзіну пасля сыходу "групы захопу» людзі купілі мне новы тэлефон і дома ўжо стаіць іншы, хай не новы, комп на якім мы з Кабанавым працягваем сваю працу. Дзякуй усім вялізны за падтрымку.
 
Разам мы спынім няпраўду і небяспечны свінцовы завод.
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"