Друк
27.05.2018 Грамадства
Дзяцей знялі з заняткаў каб не даць прафсаюзу РЭП правесці пікет
 
Брэсцкія ўлады не дазволілі прафсаюзу РЭП правесці пікетаванне ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў 30 мая 2018 года.
 
Сітуацыю пракаментавала Зінаіда Міхнюк - рэгіянальны кіраўнік Беларускага прафсаюза РЭП і іншых галін народнай гаспадаркі, намеснік старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча:
 
“Пікеты па ўсёй краіне мы ладзім у падтрымку лідэра Беларускага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара нашай арганізацыі Ігара Комлік, якім прад'яўленыя абвінавачванні ў нясплаце падаткаў у асабліва буйных памерах.
 
Ідзе непрыхаванае ўмяшанне дзяржавы ў справы прафсаюза і крымінальная справа ўзбуджаная па надуманых прычынах. І мы кажам уладам: “Рукі прэч ад прафсаюзу РЭП!” Мы падавалі заяўкі на пікетаванне, па ўсёй Беларусі, у чацвер 15 сакавіка 2018 года, у Дзень Канстытуцыі, і паўсюль атрымалі адмовы. У Брэсце нам адпісаліся, што ў гэты час у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў будзе праходзіць спартыўнае арыентаванне школьнікаў.
 
Мы прыйшлі і пераканаліся, што дзяцей знялі са школьных заняткаў, і выкладчыкі фізкультуры сказалі, што гэта незапланаванае мерапрыемства і праводзіцца ў тэрміновым парадку, і што яны не разумеюць з якой нагоды, ды яшчэ ў такое халоднае надвор'е дзяцей выгналі на вуліцу.
 
Улады робяць усё, каб не даць нам магчымасці правесці пікеты праводзіць несанкцыянаваныя пікеты нават ў адзіным месцы, вызначаным заканадаўствам.
 
Што тычыцца пікетавання 30 траўня. 8 траўня мы даведаліся, што справу будуць перадаваць у суд, а Фядыніч і Комлік цяпер знаёмяцца з матэрыяламі справы, і мы падалі заяўкі на пікеты. 30 траўня - гэта чацвер і мы спецыяльна выбралі гэтую дату каб не перасякацца з выходнымі і Міжнародным днём Абароны дзяцей. Падалі заяўку, але апынулася, што горад будзе праводзіць моладзевы фестываль.
 
Баюся, што нам нічога не застаецца, як і мы гатовыя на гэта.
Паўлюк Кавалёў
 
© 2018 "Берасцейская вясна"