Друк
29.05.2018 Грамадства
Абласны суд прыняў рашэнне ў інтарэсах акмулятарнага заводу
 
Брэсцкі абласны суд. Слухаецца справа аб поўным спыненні гаспадарчай дзейнасці па рэалізацыі праэкта “Акумулятарны завод ТАА “АйПаўер” з уласнай катлоўняй на прыродным газе, па адрасу: Брэсцкі раён, СЭЗ “Брэст” раён “Аэрапорт”.
 
Пазаўнікі грамадзяне Зміцер Бекалюк, Зміцер Лепясевіч, Алена Макарэвіч і ГА “Экадом”. Адказчыкі ТАА “АйПаўер” і Брэсцкі райвыканкам. Справу разглядае судовая калегія ў складзе судзей Ілюшына, Каляда і Міранюк.
 
Пазаўнік Бекалюк хадайнічае аб далучэнні да матэрыялаў справы дакуманты , якія сведчаць аб грубым парушэнні справаздачы аб уздзеянні на акаляючае асяроддзе (СУАА), а таксама аб неабходнасці прыцягнення пасадных асоб Брэсцкага РВК да адказнасьці.
 
У цэнтры прадстаўнік адказчыка намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама Мікалай Каршанкоў
 
Суд далучаныў дакуманты, нягледзячы на тое, што прадстаўнік АйПаўер быў супраць.
Суд таксама забараніў відэаздымкі.
 
Заяўнікі выказалі нязгоду з рашэннем суда Маскоўскага раёна г. Брэста ад 27 сакавіка 2018 года.
 
Кожны мае права на спрыяльнае акаляючае асяроддзе. Прадстаўленая на грамадзкае абмяркаванне СУАА не з’яўляецца той, што была скіравана на экспертызу..., - кажа пазоўнік Зміцер Бекалюк: “У матэрыялах справы - тры СУАА. Экаэкспертыза рабілась па несапраўдным дакумантам. Абмяркаванні яшчэ не скончылісь, а пратакол ужо быў падпісаны, гэта даказана “гугл” даследваннямі... Экспертыза вады рабілась падчас абмяркаванняў, а лабараторыя ня мела ліцэнзіі на выкананне падобных даследванняў...
 
Пазаўнікі прасілі суд адмяніць рашэнне суда першай інстанцыі і скіраваць на паноўны разгляд.
Суд заслухаў пазыцыю адказчыкаў...
 
У выніку судовая калегія прыняла рашэнне пакінуць рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Брэста ад 27.03.2018 без зменаў, а скаргу без задавальнення.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"