Друк
01.06.2018 Грамадства
Папрасіў кнігу заўваг - здалі ў міліцыю і начапілі кайданкі
 
7 траўня 2017 гады жыхар Пружанаў Ігар Францэвіч зайшоў у мясцовае кафэ выпіць піва. Ён зрабіў заказ, разлічыўся, але замоўленнае не неслі - працаўніца кафэ назірала як міліцыя затрымлівае двух наведвальнікаў кафэ, якім не спадабалася абслугоўванне, і яны папрасілі ў яе кнігу скаргаў. Яна кнігу не дала і выклікала міліцыю.
 
Кафэ
 
Ігару не спадабалася такое абслугоўванне і ён таксама папрасіў кнігу скаргаў, але замест гэтага яго разам з двума мужчынамі, якія раней папрасілі гэтую чортаву кнігу, завезлі ў Пружанскі РАУС. У РАУСе Ігар гнуў сваю лінію і папрасіў у дзяжурнага кнігу заўваг і прапаноў, але замест таго, каб выдаць яе па першым патрабаванні міліцыянты Д. Дзмітрычэнка і старшы прапаршчык Зеляневіч кінулі Ігара на падлогу і начапілі кайданкі.
 
Участковы Дзмітрый Васілеўскі і пацярпелы Ігар Францэвіч
 
Калі Ігар сядзеў у калідоры і чакаў вырашэння сваёй долі ў РАУС зайшоў сівой, прыстойны падпалкоўнік або палкоўнік і Ігар паскардзіўся яму на супрацоўнікаў, спадзеючыся, што падпалкоўнік або палкоўнік разбярэцца і дапаможа яму. Аднак палкоўнік ударыў яго ў грудзі кулаком і пайшоў па сваіх справах.
 
Ігар Францавіч патрабаваў адваката і званок жонцы, цяжарнай на той момант. Але ў адказ ўчастковы Дзмітрый Васілеўскі склаў на Ігара 2 пратаколы, адзін па 17. 1 КоАП, а другі па 23. 4. Класіка жанру - хуліганка і непадпарадкаванне.
 
Але Ігар Францавіч апынуўся для пружанскіх праваахоўнікаў моцным арэшкам. Ён выйграў суд. Яго віна па 17. 1 не было даказаная, а по23.4 суд пастанавіў справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.
 
Прайшоў год у пошуках справядлівасці. Ігар атрымаў кучу адпісак, але працягвае барацьбу. Ён хоча, каб міліцыянтаў прыцягнулі да адказнасці, а яму выплацілі кампенсацыю за трое сутак выкрасленых з жыцця па капрызе і дураватасці супрацоўнікаў міліцыі 8 000 рублёў.
 
Хутка суд аб выніках якога вы даведаецеся на нашым сайце.
 
Сяргей Пятрухін,
Народны рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"