Друк
12.06.2018 Грамадства
У Беларусі зафіксавалі чарговы рэкорд па колькасці вакансій
 
На пачатак чэрвеня ў краіне было 69,9 тысяч прапаноў ад наймальнікаў, паведамілі ў Мінпрацы. Гэта на 4,2 тысячы больш, чым на пачатак траўня.
 
Гэта рэкордная колькасць прапаноў ад наймальнікаў за апошнія некалькі гадоў. Нагадаем, на пачатак гэтага года ў Беларусі было 53,6 тысячы вакансій, 2017-га - 36 тысяч, 2015 года - 28,7 тысячы, 2014-га - 33,6 тысячы, 2013-га - 50,5 тысячы, 2012 па -га - 51,7 тысячы, 2011-га - 48,8 тысячы.
 
У Брэсце каэфіцыент напружанасці на рынку працы на 1 чэрвеня склаў 1 беспрацоўны на дзве вакансіі.
 
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 чэрвеня ў Брэсце склаў 0,6%. Такі ж паказчык у Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях - 0,6%. У Гродзенскай вобласці ён складае 0,55%, у Менскай вобласці - 0,4%, а ў Менску - 0,2%.
 
У каментарах пад навіной на TUT.by “yuri” піша:
 
"Не атрымліваецца прымусіць народ працаваць за капейкі. Нават закон аб дармаедах не дапамагае »
 
Аднак не сакрэт, што частка вакансій створаны ў цэнтрах занятасці для статыстыкі, і ўладкавацца на іх няма магчымасці:
 
«Невялікая частка вакансій - ліпавыя, а большая частка вакансій - з заробкам на міску супу ...», - піша “ssin”.
 
Гэта і не дзіўна, бо берасцейцы зарабляюць паездкамі ў Польшу. Толькі праз аўтадарожны пункт пропуску "Берасце" праходзіць штодня каля 7500 чалавек і 2400 транспартных сродкаў.
 
Крыніцы:
https://finance.tut.by/news596406.html
https://naviny.by/rubrics/society/2011/03/26/ic_media_photo_116_4660
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"