Друк
18.06.2018 Грамадства
Палітыка “запалохвання”
 
ААТ “АйПаўер” выступіла з зыскам супраць берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава "За абразу дзелавой рэпутацыі”.
 
Нагадаем. У берасцейцы амаль поўгода змагаюцца супраць будовы акумулятарнага завода. На думку жыхароў Берасьця гэта шкоднае з экалягічнага погляду прадпрыемства, якое пагражае здароў’ю насельніцтва рэгіёна і акаляючага асяроддзя. Распачаліся разнастайныя акцыі пратэсту.
 
Каб спыніць пратэтныя настроі ў грамадстве, ўлады пачалі палітыку “запалохвання”, міліцэйскага пераследу. Супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры праводзілі з некаторымі грамадзянамі “прафілатычныя” гутаркі аб недапушчалнасці парушэння беларускага заканадаўства, асабліва нескароных трымалі пад вартай і штрафавалі...
 
Гэтым разам кіраўніцтва кампаніі АйПаўэр вызначыла вінаватымі ў перашкодах у будаўніцтве завода відэа-блогераў Пятрухіна і Кабанава. АйПаўэру падалося, што інфармацыя агучаная блогерамі не адпавядае рэчаіснасці, і кампанія звярнулася ў Эканамічны суд Брэсцкай вобласці.
 
18 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне эканамічнага суда па гэтай справе. Справу разглядае намеснік старшыні суда Канстанцін Нікіцін. Ён пацікавіўся пэўнымі дакумантамі, якія маглі б мець дачыненне да разгляду справы і звярнуўся да адказчыкаў.
 
Ініцыятыўная група ўжо 5 месяцаў намагаецца атрымаць ад кампаніі адмысловыя дакуманты, але марна. Маўляў праз суд. Суд вырашыць”, - Кажа Аляксандар Кабанаў.
 
Мы гаворым не столькі аб АйПаўер, колькі аб чыноўніках, аб злачыннай змове...”, - дадае Сяргей Пятрухін.
 
Суд таксама запатрабаваў ад пазоўніка дадатковыя дакуманты і абвесціў перапынак да 25 чэрвеня 11-30.
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"