Друк
18.06.2018 Грамадства
Чаму закопваюць Белавежскія дрэвы?
 
Ігар Маслоўскі, кіраўнік арганізацыі «За свой горад» накіраваў зварот у Камітэт дзяржаўнага кантролю.
 
А нагода вось якая: «Нацыянальны парк «Белавежская пушча»» закопвае драўляныя адходы проста у зямлю. Пры чым гэтыя “адходы” маглі б спатрэбіцца людзям ў працы, ды яшчэ як.
 
Вось што кажа І. Маслоўскі: “У нашым разуменні ёсць некалькі версій такой практыкі ўтылізацыі драўняных адходаў: а) не здавальняюча пастаўленая праца па рэалізацыі піламатэрыялаў прывяла да таго, што ад працяглага захоўвання на адкрытым паветры яны пачынаюць чарнець і гніць, зніжаючы, такім чынам, таварную якасць; б) неэфектыўнае кіраванне; в) ствараецца спецыяльны палігон драўняных адходаў для нейкага невядомага нам тэхналагічнага працэсу ў будучыні”.
 
Актывісты арганізацыі “За свой горад” прапануюць адходы ад дрэваперапрацоўкі раздаваць бязвыплатна мясцовым жыхарам для асабістага спажывання з умовай самавывазу, або прадаваць па мінімальным кошце прадпрыемствам, якія могуць перапрацаваць драўняныя адходы.
 
У звароце Ігар Маслоўскі просіць “праверыць выкладзеныя факты, прыняць меры па ліквідацыі прычын, якія пацягнулі нанясенне эканамічнага ўрону і ўлічыць прапановы па рэалізацыі адходаў дрэваапрацоўкі”.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"