Друк
22.06.2018 Грамадства
У суд супраць АКБ
 
Старшыня гарвыканкама, Аляксандр Рагачук, распавёў на сустрэчы з берсцейцамі пра падрыхтоўку горада да святкавання 1000-годдзя. Сустрэча адбылася 16 чэрвеня, у ДК “Прафсаюзаў”.
 
Ад жыхароў прагучала пытанне пра акумулятарны завод. На што Рагачук адзначыў, што можа аказаць толькі юрыдычную падтрымку актывістам супраць АКБ, каб у тэрмін падаць іск у Мінскі суд. “Без гэтага нельга спыніць будаўніцтва”, – адзначыў старшыня.
 
18.06.2018 – прайшла сустрэча з актывістамі.
 
Аляксандр Сцяпанавіч зазначыў на ёй, што патрэбна шукаць добрага адваката, для падачы заявы ў суд.
 
Па словах Рагачука ініцыатыўная група не справіліся са сваёй задачай. Але актывісты не згадзіліся. Справа ў тым, што для падачы іска ў суд неабходны выходныя дадзеныя. А АКБ ніякіх дакументаў: ні экалагічных, ні юрыдычных не прадстаўляў. І таму група займася паўгода тым, што збірала па крупіцах матэрыялы. І не мала сабрала.
 
Праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што на аснове сабранага можна пісаць проста скаргі. Што таксама можа быць эфектыўным.
 
25.06.2018 – адбудзецца падача іска ў суд.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"