Друк
24.06.2018 Грамадства
“Мы закон не парушалі, нас няма за што прыцягваць да адказнасці”
 
Пасля “кармлення галубоў” (інфармацыя будзе пазней). Члены ініцыятыўнай групы, што выступае супраць будовы акумулятарнага завода, Дзмітрый Бекалюк і Алег Ермоленка збіралі подпісы за адстаўку кіраўніцтва горада, вобласці і раёна.
 
У гэты сама час блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў у тым сама месцы , на калгасным рынку, гулялі ў шахматы і вялі “стрым” таго, што адбываецца на прыступках галоўнага ўвахода на Цэнтральны рынак г. Брэста.
 
Неўзабаве з'явіліся ціхары ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны.
 
Яшчэ праз нейкі час блогеры пабачылі, што да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.
 
У выніку 4 асобы былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі РАЎС: Дзмітрый Бекалюк, Ермоленка Алег, якія збіралі подпісы, а таксама блогер Сяргей Пятрухін і мінак Зміцер Андрасюк. Затрыманне адбылося каля 14 гадзіны.
 
У. Вялічкін, Д.Бекалюк, С.Пятрухін, Д.Андрасюк, А.Ермоленка, А.Кабанаў
 
У райаддзеле ў затрыманых ўзялі пратаколы апроса і адпусцілі. А16-30 выйшаў Дзмітрый Бекалюк - апошні з затрыманых.
 
Мы закон не парушалі, нас няма за што прыцягваць да адказнасці”, - перакананыя затрыманыя.
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"