Друк
26.06.2018 Грамадства
На момант звальнення працавала 6 лекараў з неабходных 8,75
 
25 чэрвеня адбыўся суд па справе лекара-неўролага ЦГБ Таццяны Фесікавай у судзе Маскоўскага раёна г.Брэста. Судзіць суддзя Ласковіч Таццяна Георгіеўна. Таццяна лічыць, што яе звальненне звязана з яе выступам аб шкодзе свінца на мітынгу супраць будовы акумулятарнага завода.
 
Берасцейцы неабыякава ставяцца да сітуацыі са звальненнем лекара, зала суда перапоўненая.
 
Таццяна Фесікава (на фотаздымку ўнізе) патлумачыла ў судзе:
 
Я працавала 16 год лекарам, накіроўвала сваю дзейнасць на ўдасканаленне прафесійных якасьцяў, ніколі не мела скарг з боку пацыентаў і кіраўнікоў па месцы працы.
 
28 красавіка я была ў графіку дэжурстваў, 29 красавіка я выступіла на мітынгу, на наступны дзень кіраўнік пазваніла і сказала, што я магу на працу не выходзіць. А 2 траўня мяне Алена Аляксееўна Малашка паведаміла, што трэба сустрэцца з глаўурачом Сяргеем Коўшыкам .
 
Падчас размовы апошні паведаміў, што заканчвае са мной працоўныя адносіны праз званок ад "бальшога" чалавека.
 
Пазней Сяргей Васілевіч Коўшык сказаў, што яму патрэбныя работнікі на поўную стаўку.
 
Я перакананая, што мае звальненне звязана з маім выступам на мітынгу супраць будовы акумулятарнага завода.
 
10 год я працавала на поўстаўкі, таму як заробка лекара на жыццё не хапае, мусіла шукаць дадатковыя заробак у фармацэўтычнай кампаніі. Там я працавала на поўную стаўку”.
 
То бок бачна, што нейкі “бальшой” чалавек мае уладу над глаўурачом Цэнтральнай гарадской бальніцай, і мяркуецца што ён, адным званком можа абарваць чыю-то кар'еру, без усялякіх падстаў і афіцыйных папер.
 
Адказчыкам з’яўляецца Цэнтральная гарацкая бальніца (ЦГБ).
 
Фесікава парушэнняў па працы не дапускала. Падчас беседы з глаўрачом, ей прапанавалі поўную стаўку, яна адмовілась. На момант звальнення працавала 6 лекараў з неабходных 8,75.
 
Лекараў не хапае, асноўныя работнікі разбіраюць стаўкі. Калі б Фесікава выказала жаданне працаваць , мы бы не шукалі на баку …”, кажа прадстаўніца ЦГБ.
 
Адвакат пазаўніка прапануе наймальніку пайсці на міравую і прыняць Фесікаву на сталую працу на 0,5 стаўкі. Аднак адказчык адмовіўся, матывуючы: “Каб лекары больш зараблялі...”
 
У ходзе паседжання пазаўнік патрабавала кампенсацыі маральнай шкоды - за бязсоныя ночы і візіты да глаўурача.
 
Cведка Коўшык Сяргей Уладзіміравіч, глаўурач ЦГБ (у сярэдзіне на фотаздымке ўнізе):
 
Я адказваю за арганізацыю якаснай мёдыцінскай дапамогі, падборам кадраў. Прэтэнзій да працы Фесікавай не было. Я хацеў чалавека на поўную стаўку, а Фесікаву задавальняла поўстаўкі. На той час у нас было 2 сумяшчальніка, і адна звольнілась. 2 траўня я Фесікавай не прапанаваў асноўнае месца працы, бо яна 10 год працавала сумяшчальнікам і не выказвала жадання працаваць стала... Сведкаў нашых размоў не было.
 
Калі мы пабачылі, што да нас прыходзяць людзі і прад’яўляюць прэтэнзіі па нейкіх палітычных момантах...
 
Каб узяць Фесікаву трэба пераразмяркоўваць стаўкі. “На стаўку няма што есці, а на две няма калі, таму нашы лекары працуюць на паўтары”, - пажартаваў глаўурач Брэсцкай ЦГБ.
 
Я ўзяў новага работніка па просьбе глаўурача шпіталя хуткай дапамогі. На сёння я Фесікаву на працу не вазьму, трэба глядзець”, - кажа Коўшык.
 
Суд прапанаваў міравое пагадненне і перапынак да 4 ліпеня. Коўшык адмовіўся ад прапановы. Суддзя параіў падумаць пакуль допыт іншых сведкаў...
 
Сведка Слуцкая, лекар неўролаг ЦГБ:
 
“Хацела пераехаць у больш буйны горад з Іванава. Шукала працу, прыйшла 23 красавіка, мне прапанавалі, напісала заяву, пра колькасць ставак мне не гаварылі. Я не казала, што студэнтка, пагадзілася на ўмовы. Мне сказалі прыйсці 4 траўня, калі я падпісала кантракт і азнаемілась з загадам аб прыёме на працу. Тады ж сказала, што еду на сесію, напісала заяву. Вярнуўшыся, прыступіла 6 чэрвеня да працы... Стаж працы 9 гадоў...”
 
Сведка Малашка Елена Аляксееўна, загадчыца аддзялення неўралогіі:
 
Я параіла Слуцкай пайсці спытаць глаўурача наконт працы. Фесікаву я аб новым чалавеку не папярэджвала. Я патрабую чалавека пад якога ня трэба падстрайвацца, хаця мы разам папрацавалі каля 14 гадоў і Фесікава граматны спецыяліст. Некалькі месяцаў назад я прапанавала ёй перайсці на пастаяннае месца працы. Падставы аб звальненні Фесікавай я не прапаноўвала. Я не гатова адказаць, ці магчыма прыняць Фесікаву на стала на поўстаўкі
 
То бок нехта хоча з'ехаць з Іванава, ёй дапамагае загадчыца аддзялення неўралогіі, і глаўурач шпіталя хуткай дапамогі, а тут яшчэ нейкія палітычныя моманты...
 
Суддзя ізноў запытала глаўурача ЦГБ Коўшыка аб “міравой”, той адмовіўся ад міравога пагаднення. “Як скончыцца суд, тады будзем з ёй размаўляць...”
 
У выніку суддзя спыніўся на перапынак да 27 чэрвеня, калі і буддзе вынесена рашэнне.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"