Друк
26.06.2018 Грамадства
Паказанні сведак суд да ўвагі не прыняў
 
Нічога дзіўнага не здарылася. 25 чэрвеня Эканамічны суд Брэсцкай вобласці задаволіў пазоў ТАА «АйПауэр» і мы зараз павінны публічна папрасіць прабачэння і прыбраць са сваіх аккаўнтфў ў соцсетках і з ютуба відэа Свінец - Брэсту пісец, якое мы размясцілі у інтэрнэце 5 студзеня 2018 года.
 
У гэтым відэа мы з Кабанавым распавялі пра распачатую цішком будаўлю завода АКБ і пра “касякі” чыноўнікаў, якія зараз напэўна ірвуць на сабе валасы і кусаюць локці, шкадуючы, што ўлезлі ў гэтую клааку.
 
Кандыдат тэхнічных навук дацэнт Сяргей Басоў
 
Пазоўнік прасіў суд прызнаць не адпаведнымі рэчаіснасці і ганьбяшчымі дзелавую рэпутацыю ТАА «АйПауэр» звесткі, якія ўтрымліваюцца ў гэтым відэароліку.
 
У роліку гаворка ідзе ў асноўным пра чыноўнікаў і ў форме разваг, а не сцвярджэнняў. Галоўны акцэнт у пазове на тое, што мы сказалі, што завод будаваўся цішком і прывялі 7 сведак, якія жывуць непадалёк, гэта пацвердзілі і што дня ездзілі побач.
 
Паказанні сведак, якія два-тры разы на дзень праязджалі міма неабгароджанай будоўлі без пашпарта аб'екта, суд да ўвагі не прыняў.
 
Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Канстанцін Нікіцін
 
Але суддзя Канстанцін Нікіцін ніякіх довадаў і аргумэнтаў з нашага боку не прыняў. Ды і Бог з ім.
 
Фрагмент карціны «Сдирание скуры з продажнага суддзі» маст. Герард Давід, 1460 г.
 
Гэтак жа выступілі сведкамі дацэнт-хімік Сяргей Басоў і дыпламаваны інжынер-праекціроўшчык Дзям'ян Лепесевіч. Яны пацвердзілі слушнасць нашых выказванняў. Але суддзя Нікіцін палічыў іх довады не пераканаўчымі.
Сяргей Пятрухін,
Народный Рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"