Друк
23.01.2018 Грамадства
Не можам пакараць за прысутнасць на падзеі, дык пакараем за “неяўку”. – І ніякой палітыкі!
 
22 студзеня 2018 у судзе Ленінскага раёна г. Брэста адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да вядомага брэсцкага журналіста і блогера С. Пятрухiна па артыкуле 24. 6 КоАП РБ.
 
На Сяргея Пятрухiна участковым С. В. Зяленскім быў складзены пратакол за ухіленне без паважных прычын ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, куды Пятрухiна выклікалі ў якасці асобы ў адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па артыкуле 22. 9 - парушэнне заканадаўства аб СМІ.
 
Журналіст з пратаколам не пагадзіўся, бо ён патэлефанаваў органу вядучаму адміністрацыйны працэс, участковаму А. Тарасюку і папрасіў перанесці сустрэчу на іншы дзень. Сяргей Петрухин не хацеў ісьці ў будынак РАУС, дзе вясной 2017 году маёр ШУТКІН
 
са сваімі калегамі збілі Дзяніса Марука
 
рэдактара сайта «Рэальны Брэст».
 
На момант вынясення пастановы суддзі А. Семянчука па артыкуле 24. 6 справа па артыкуле 22. 9 ў дачыненні да С. Петрухина была спынена і прысуд суддзі Ленінскага раёна Брэста - 15 базавых штрафу.
 
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на судзе, мяркуе:
 
Гэты суд высвятліў чарговае вынаходніцтва МУС у барацьбе з апазыцыяй, неабыякавымі грамадзянамі і незалежнымі журналістамі. Каб пазбегчы абвінавачванняў з боку міжнароднай супольнасці ў недэмаратычнасці беларускіх уладаў. Пры ажыццяўленні пераследу іншадумцаў міліцыя выкарыстоўвае артыкулы аб хуліганстве, аб засмечванні вуліц ”, парушэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, гэта, мабыць упершыню, за тое, што па позве не прыйшоў.
 
Справа ў тым, што 12 студзеня а 15-ай гадзіне журналіст і блогер Сяргей Пятрухін меўся асвятляць падзеі звязаныя з будаўніцтвам акумулятарнага завода, які будуецца з істотнымі парушэннямі заканадаўства і стварае пагрозу экалогіі і здароў’я грамадзян у регіёне.
 
Таму Пятрухіну і далі позву на 15 гадзін, каб не даць журналісту прысутнічаць на падзеі. Пятрухін прыйшоў у райаддзел раней а 12-ай гадзіне. На наступны дзень сустрэча з Пятрухіным была непатрэбнай. Вось Пятрухіну і адпомсцілі: “Не можам пакараць за прысутнасць на падзеі, дык пакараем за “неяўку”. – І ніякой палітыкі!
 
Тое, што на незалежных журналістаў і на Сяргея Пятрухіна палююць сведчыць той факт, што ў судзе прагучала: “Адміністратыўную справу паводле арт. 22.9 спыніць вытворчасцю”. Гэтая справа тычылася прафесійнай дзейнасці Пятрухіна”.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"