Друк
06.07.2018 Грамадства
Суддзя парушыў працэсуальныя нормы, людзі паскардзілісь на яго старшыні суда і ў пракуратуру
 
6 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста пачаліся разглядацца адміністратыўныя справы грамадзкіх актывістаў Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ермоленкі, якіх міліцыя звінаваціла ў парушэнні арт. 23.34 КаАП “парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў”.
 
Дзмітрый Бекалюк
 
Алег Ермоленка
 
Нагадаем, у нядзелю, 24 чэрвеня, Дзмітрый Бекалюк і Алег Ермоленка збіралі подпісы за адстаўку кіраўніцтва горада, вобласці і раёна на прыступках галоўнага ўвахода на Цэнтральны рынак г. Брэста.
 
Неўзабаве з'явіліся ціхары ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны. Яшчэ праз нейкі час да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.
 
У выніку 4 асобы былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі РАЎС: Дзмітрый Бекалюк, Ермоленка Алег, якія збіралі подпісы, а таксама блогер Сяргей Пятрухін і мінак Зміцер Андрасюк. Затрыманне адбылося каля 14 гадзіны. У райаддзеле ў затрыманых ўзялі пратаколы апроса і адпусцілі. http://brestspring.com/
 
Справу разглядаў суддзя Станіслаў Каліна.
 
Абодвы грамадзкія актывісты выступілі з хадайніцтвам выклікаць ў суд у якасці сведак відавочцаў здарэння, а менавіта супрацоўнікаў міліцыі Анастасію Карпук і Марата Кучынскага, якія вялі відэафіксацыю здарэння на відэапрылады, а таксама выпатрабаваць, гэтыя відэазапісы дзеля далучэння да матэрыялаў справы і прагляду ў судзе.
 
Суддзя Каліна адмовіў у задавальненні хадайніцтва. Перапоўненая зала была абураная, людзі на каленях пісалі плякаты, ганілі суддзю за заангажаванасць, крычалі “ганьба”.
 
 
Абодва грамадзкія актывісты запатрабаваў адваката дзеля прадстаўлення сваіх інтарэсаў.
 
Хадайніцтва было задаволена і ў пасяджэннях абвешчаны перапынак.
 
Справа Д. Бекалюка будзе разглядацца 11 ліпеня а 14-30, а
справа А. Ермоленкі 11 ліпеня а 15-30.
 
Пасля суда некалькі з прысутных у судзе людзей напісалі пісьмовыя скаргі старшыні суду і пракурору горада на суддзю, які, на іх думку, парушыў працэсуальныя нормы...
 
© 2018 "Берасцейская вясна"