Друк
11.07.2018 Грамадства
Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту
 
Берасцейскі суд адважыў па 20 базавых зборшчыкам подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна. Берасцейскія грамадзкія актывісты лічаць, што гэтыя кіраўнікі страцілі іх давер у сувязі са спрыяннем мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем. За спыненне будаўніцтва раней падпісалася каля 40 000 берасцейцаў.
 
Нагадаем, 24 чэрвеня Дзмітры Бекалюк збіраў подпісы за адстаўку кіраўніцтва вобласці, горада і раёна на прыступках Брэсцкага цэнтральнага рынка. Грамадзкі актывіст Алег Ермоленка збіраў подпісы на паблізкай вуліцы. Неўзабаве з'явіліся ціхары ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны. Яшчэ праз нейкі час да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.  
 
У выніку 5 асоб было затрымана і дастаўлена ў Ленінскі РАЎС: Дзмітрый Бекалюк, Ермоленка Алег, якія збіралі подпісы, а таксама блогеры Сяргей Пятрухін, Аляксандар Кабанаў і мінак Зміцер Андрасюк. Затрыманне адбылося каля 14 гадзіны. У райаддзеле ў затрыманых ўзялі пратаколы апроса і адпусцілі. http://brestspring.com/
 
6 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста пачаліся разглядацца адміністратыўныя справы грамадзкіх актывістаў Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ермоленкі, якіх міліцыя звінаваціла ў парушэнні арт. 23.34 КаАП “парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў”. Абодвы грамадзкія актывісты выступілі з хадайніцтвам выклікаць ў суд у якасці сведак відавочцаў здарэння, а менавіта супрацоўнікаў міліцыі Анастасію Карпік і Марата Кучынскага, якія вялі відэафіксацыю здарэння на відэапрылады, а таксама выпатрабаваць, гэтыя відэазапісы дзеля далучэння да матэрыялаў справы і прагляду ў судзе. Суддзя Станіслаў Каліна адмовіў у задавальненні хадайніцтва. Перапоўненая зала была абураная.
 
Абодва грамадзкія актывісты запатрабавалі адваката дзеля прадстаўлення сваіх інтарэсаў. Хадайніцтва было задаволена і ў пасяджэннях абвешчаны перапынак.
Пасля суда некалькі з прысутных у судзе людзей напісалі пісьмовыя скаргі старшыні суду і пракурору горада на суддзю, які, на іх думку, парушыў працэсуальныя нормы...
http://brestspring.com/index.php?id=184&page=1&rub=&year=2018
 
Дзмітрый Бекалюк справа
 
11 ліпеня працягнуўся разгляд справы Дзмітрыя Бекалюка. Старшыня суда Ленінскага раёна г. Брэста суддзя Пётр Пятровіч Баброўскі забараніў відэаздымкі і фотаздымкі і папярэдзіў за парушэнні парадку ў працэсе, маўляў, для гэтага вядзецца аўдые і відэа запіс судовага пасяджэння...
 
Адметнасцю гэтага пасяджэння была вялікая колькасць міліцыянтаў і дакладны кантроль прысутныхі грамадзян, пропуск на пасяджэнне па пашпартах і з папярэднім запісам ў журнале.
 
Суддзя задаволіў усе хадайніцтва, заслухаў сведкаў і прагледзеў відэазапісы.
 
Праўда сведчанні сяржанта Дзяніса Русланавіча Залаценькага не зусім адпавядалі рэчаіснасці, і ня ўсе відэазапісы інспектароў Анастасіі Аляксандраўны Карпік і Марата Валеревіча Кучынскага былі прадастаўленыя суду, а тыя, што прадастаўленыя - не ў поўным выглядзе...
 
На думку адваката “сведчанні сведкаў міліцыянтаў былі не вартыя дверу, да іх трэба ставіцца крытычна...
 
Прыцягваемы да адказнасці Дзмітрый Бекалюк лічыць, што парушэнне закона было не з яго боку, бо закона ён не парушаў. “Словы супрацоўнікаў міліцыі, сведкі, не адпавядаюць рэчаіснасці. Яны неправільна тлумачаць закон, і не адпавядаюць займаемым пасадам. Я бачу поўнае не валоданне Самасюком законам аб масавых мерапрыемствах - затрымлівае за збор подпісаў...”, - даводзіў суду актывіст
 
Дзмітрый Бекалюк кіраваўся заканадаўствам і тлумачэннем парляманта,
якое суддзя Пётр Баброўскі далучыў да матэрыялаў справы і агучыў, што збор подпісаў не з’яўляецца парушэннем Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”
 
На заканчэнне выканання працэсупальных номаў суддзя Баброўскі агучыў: “Вы здзейснілі адміністратыўнае парушэнне - штраф 20 базавых. Я не мушу наўпрост зараз матываваць сваё рашэнне...
 
Што да грамадзкага актывіста Алег Ермоленка,
 
дык суддзя Станіслаў Каліна таксама адмерыў 20 базавых штрафу за збор подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна ў сувязі са стратай да іх даверу праз спрыянне мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем.
 
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"