Друк
15.07.2018 Грамадства
Берасцейцы выказалі сваё стаўленне да судовай сістэмы Беларусі - суддзя абразіўся
 
Актывістаў, якія змагаюцца з закрыццём будаўніцтва акумулятарнага завода каля Берасця выклікаюць у пункт аховы правапарадку №6 Ленінскага РАУС.
 
Мяркую, што таварышу старшыне Анатолю Лісу не спадабаўся дзень 6 ліпеня, калі людзі прыйшлі на судовае паседжанне Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленка і выказалі сваё стаўленне да судовай сістэмы Беларусі.
 
6 ліпеня, суд Ленінскага раёна Берасця.
 
Нагадаю, што 24 чэрвеня Д. Бекалюк і Алег Ярмоленка збіралі подпісы пад калектыўным зваротам ў адміністрацыю Прэзідэнта каля Калгаснага рынку і былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і змешчаны ў Ленінскі РАУС Брэста. На іх склалі пратаколы на падставе ч. 1 арт. 23.34 КоАП.
 
Алег Ермоленка і Зміцер Бекалюк
 
6 ліпеня, былы міліцыянт, а цяпер суддзя Каліна, на маю думку самы беспрынцыпны з усіх у судзе Ленінскага раёна, адмовіў Д. Бекалюку ў выкліку ключавых сведак і далучэнню відэа да матэрыялаў справы.
 
Сведкі-ціхары, якіх С. Каліна адмовіўся выклікацать і сам таварыш суддзя.
 
Апошняе і абурыла людзей. Многія напісалі скаргі на імя старшыні суда Ленінскага раёна Брэста Пятра Баброўскі і ў пракуратуру.
А зараз прыляцеў зваротны ўдар - усіх, хто быў 6 ліпеня на судзе позвамі выклікаюць у міліцыю.
 
Ірына Сіліцкая скарысталася сваім правам не сведчыць супраць сябе і сціпла прамаўчала ўсю апытанку.
 
Раман Кісляк, праваабаронца:
Супрацоўнікі міліцыі апытваюць грамадзян, задаюць пытанні што адбывалася 6 ліпеня, якім чынам яны туды патрапілі, што з сабой праносілі. Праносілі ці яны і ўздымалі ў судовым пасяджэнні рэпрадукцыю Герарда Давіда «Сдірание скуры з прадажнага суддзі»? Вакол гэтага круціліся апытанка. Прычым апытвалі грамадзян двойчы. Першы раз у рамках працэсуальна выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а другі ў рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Я думаю, што гэта запусцілі «зверху» і міліцэйскае кіраўніцтва прапрацоўвае пытанне як аб узбуджэньні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, так і ўзбуджэнні справы ў рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
 
Сяргей Пятрухін: А што ў гэтай справе можа быць крымінальнага?
 
Раман Кісляк, праваабаронца: Пытанні могуць вывесці на абразу суддзі.
 
Сяргей Петрухін: Ці мае гэтая справа перспектыву?
 
Раман Кісляк, праваабаронца:
У любым выпадку людзі маюць права на сваю думку, маю права крытыкаваць і выкарыстоўваць для гэтага любыя творы мастацтва.
 
Што тычыцца перспектывы, вы ж ведаеце, што нават калі няма падстаў для гэтага, узбуджаюцца крымінальныя справы і адміністрацыйныя, і людзей асуджаюць, на жаль. Я спадзяюся, што яны не пойдуць на гэта, таму што тут я не бачу ні крымінальнага злачынства, ні адміністрацыйнага правапарушэння.
 
Раман Кісляк, праваабаронца
 
Былы міліцыянт, які працуе суддзём, абразіўся. Якая цяжкая праца ў Святаслава Каліны. Атрымаць ўказанні ад Пятра Баброўскага, а потым агучыць іх у пасяджэнні? Гэта хіба спапяляючая душу і розум праца?
 
Толькі я хачу заўважыць, што людзі выказвалі свае «фі» таварышу суддзі, калі той выйшаў з судовага паседжаньня. Але я думаю, што Святаслаў Каліна пачуў пра мастацтва толькі, калі пра яго прававым бенефісе напісалі ў сёе каму не лянота.
 
У нядзелю 15 ліпеня ў міліцыю позвамі выклікалі блогера Аляксандра Кабанава і праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна.
 
Уладзімір Вялічкін, праваабаронца
 
Уладзімір Вялічкін: “Суцэльная бязглуздзіца. Шукаюць людзей, што былі ў зале суда 6 ліпеня. Мяне апазналі па макушцы, на здымку макушку відаць. Кагосці знайшлі, кагосці шукаюць каб позву ўручыць... Мне вышчамілі ў суботу на пляжы ў Булькова. Палілі бензін каб даехаць з горада. Бекалюка і іншых чакалі ў засадцы на плошчы Леніна, ведалі, што прыдуць “карміць галубоў”.
 
Крымінальная справа за “абразу суддзі” відавочна ня клеіцца, бо суддзі ў зале не было, калі людзі трымалі малюнкі, таму абразіць яго было немагчыма.
 
Адміністратыўная справа за “несанкцыянаванае мерапрыемства” таксама не атрымліваецца, закрытае памяшканне, ніхто ніякіх заклікаў і лозунгаў не агучвае.
 
На маё перакананне суддзя Каліна парушыў працэсуальныя нормы, калі адмовіў у заслухванні міліцыянтаў-сведак і выпатрабаванні відэазапісаў, якія яны рабілі.
 
Відавочная падмена паняцця “збор подпісаў” на “несанкцыянаванае мерапрыемства”.
 
Менавіта ён справакаваў пратэстныя дзеянні грамадзян, зневажыў сваім рашэннем прысутных грамадзян і пасеяў сярод іх недавер судовай сістэме.
 
Прымусовыя апытанкі грамадзян супрацоўнікамі міліцыі, успрымаецца як пераслед за грамадзянскую пазіцыю, спроба запалохаць людзей, неабыякавых да лёса сваіх дзяцей у сувязі з будовай акумулятарнага завода.
 
Падобныя дзеянні з боку ўлады толькі паглыбляюць недавер да кіраўнікоў вобласці, горада і раёна, за адстаўку якіх грамадзкія актывісты збіраюць подпісы”.
 
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"