Друк
16.07.2018 Грамадства
На “кармленне галубоў” прыйшлі ўчастковыя
 
15 ліпеня на плошчы Леніна ў Брэсце зноў кармілі галубоў супраць будаўніцтва аккумулятарнага завода. На акцыю прыйшло каля 60 чалавек і з дзесятак супрацоўнікаў МУС.
 
Людзі традыцыйна кармілі галубоў збожжам і семкамі і абмяркоўвалі учарашнюю прамую лінію з намеснікам міністра па экалогіі Ией Малкінай - яе дыялогі з Дзям'янам Лепесевичем і Дзмітрыем Бекалюком, дзе яна паказала сябе далёка не з лепшага боку.
 
 
Аляксандр Кабанаў и ціхар.
 
Ціхар. Яны заўжды сярод нас.
 
Пад канец акцыі на плошчу прыйшлі ўчастковыя Ленінскага РАУС А. Тарасюк, В. Ігнатоўскі і А. Базылёў. Яны прынеслі і ўручылі позвы Сяргею Свірскаму, Алегу Ярмоленка і Дзмітрыю Бекалюку. Іх выклікаюць для апытання ў якасці сведак па факце выражэння меркавання аб судовай сістэме слухачамі судовага паседжання 6 ліпеня 2018г.
 
Участковыя Васіль Ігнатоўскі і Андрэй Базылеў.
 
Каля 13. 00 людзі спакойна разышліся.
 
Участковы Аляксандр Тарасюк дае позву Сяргею Свірскаму.
 
Нагадаю, што брэстчане з 25 лютага кожную нядзелю выходзяць на плошчу карміць галубоў у знак нязгоды з дзеяннямі гарадскіх і раённых уладаў, якія нягледзячы на масавую незадаволенасць гараджан і жыхароў раёна працягваюць будаваць небяспечную вытворчасць - завод АКБ.
 
Сяргей Пятрухін,
Народны рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"