Друк
24.07.2018 Грамадства
Хто зрабіў Ленінскі РАУС рэжымным аб’ектам?
 
19 ліпеня Сяргей Пятрухін прыйшоў у прызначаны дзень на прызначаны час да начальніка Ленінскага РАУС Сяргея Дзмітрука. Занадта шмат пытанняў назапасілася ў блогера да высокапастаўленага міліцыянта.
 
Ленінскі РАУС г. Брэста
 
Але Сяргея Пятрухіна і Рамана Кісляка, які з'яўляецца, завераным у натарыуса, прадстаўніком Пятрухіна, не пусцілі на прыём да вялікаможнага пана міліцыянта, таму што візіцёры адмовіліся здаваць свае тэлефоны і сумкі ў камеру захоўвання. Маўляў у Сяргея Дзмітрука распараджэнне ўнутраннее есць, каб не міліцыянты ў будынак РАУС траплялі без тэлефонаў і іншых гаджэтаў.
 
Сяргей Пятрухін, Народны рэпарцёр
 
Вось як тлумачыць дзяжурны на вахце міліцыянт малодшы сяржант Мікалай Віктаравіч падставы, па якіх нібыта неабходна здаць свае рэчы на захоўванне міліцыі на час візіту ў будынак РАУС.
 
Раман Кісляк.
 
Скажыце, а дзе мы можам азнаёміцца з гэтымі правіламі, якія рэгламентуюць, што мы не маем права праходзіць з тэлефонамі і павінны здаваць іх у гэтыя скрыні?
 
Малодшы сяржант кудысьці тэлефануе.
 
Тут людзі пытаюцца, на якой падставе яны павінны пакідаць тэлефон і рэчы?
 
Каля хвіліны сяржанту кажуць, што нам сказаць, і ён выдае:
 
Сказалі, што гэта рэжымны аб'ект, забароненая фота і відэаздымкі.
 
Раман Кісляк.
 
А дзе ўстаноўлена, што гэта рэжымны аб'ект? Ёсць нарматыўны акт? Мы б хацелі азнаёміцца.
 
Сяржант.
 
Вам адказалі старшы аператыўны дзяжурны і маёр Вячорка, то што ЎНУТРАНЫ ДАКУМЕНТ ЁСЦЬ.
 
Скрыні для рэчаў наведвальнікаў Ленінскага РАУС.
 
Раман Кісляк.
 
Мы б хацелі з ім азнаёміцца.
 
Сяржант зноў бярэ трубку тэлефона і тэлефануе.
 
Пытаюцца, хочуць азнаёміцца з дакументам гэтым. Я растлумачыў тое, што ....
 
Пасля атрыманых інструкцый сяржант выдае.
 
Гэты дакумент Выключна для службовага карыстання і вы з ім не можаце азнаёміцца.
 
Раман Кісляк.
 
Гэта значыць, ён на нас распаўсюджваецца, ён нас рэгламентуе, але мы яго ўбачыць не можам, ён толькі для службовага карыстання. Як вы гэта растлумачыце? Па ідэі, калі для службовага карыстання, то распаўсюджваецца на вас. Я ж не супраць, што ў вас ёсць нейкія правілы. Але калі нейкія правілы распаўсюджваюцца на нас, мы павінны мець магчымасць з імі азнаёміцца. Вы, і іншыя супрацоўнікі не можаце абмежаваць нас у правах нейкімі сакрэтнымі нарматыўнымі актамі.
 
Як вы можаце гэта пракаментаваць?
 
Сяржант.
 
Я не магу адказаць. У мяне ёсць загад - даглядаць ўсіх.
 
Раман Кісляк.
 
Даглядаць ўсіх ніхто не супраць. Вы павінны забяспечваць бяспеку. Але на чым заснавана патрабаванне здаваць тэлефоны? Чаму гэты нібыта нарматыўны дакумент, загад або распараджэнне, не ведаю, чым гэта рэгламентавана ў вас у РАУС, і з ім нельга азнаёміцца, хоць ён на нас распаўсюджваецца, і мы павінны яму падпарадкавацца. А раптам яго няма або ён неяк па-іншаму сфармуляваны? І ў пракуратуры ёсць абмежаванні па здымцы, як на рэжымным аб'екце. Можа быць абмежаванне. Але чаму трэба здаваць сваі рэчы? Гэта вельмі здзіўляе. І пры гэтым мы не можам азнаёміцца з гэтым суперсакрэтным актам.
 
Раман Кісляк, праваабаронца
 
Сяргей Пятрухін і Раман Кісляк паскардзіліся на дзеянні Сяргея Дзмітрука яго начальніку - начальніку УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёру Аляксандру Астрэйка.
 
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"