Друк
26.07.2018 Грамадства
“Брестчанки против свинца” – такімі словамі сустракалі намесніка прэм’ера жанчыны
 
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін “наведаў” пасёлак Сцімава 25 ліпеня. Жыхары Сцімава, а таксама суседніх вёсак сабраліся, каб паразмаўляць з прадстаўніком улады пра самае для іх галоўнае – будаўніцтва акумулятарнага завода.
 
“Брестчанки против свинца” – такімі словамі сустракалі Калініна жанчыны.
 
Адна з удзельніц “мерапрыемства” расказвае: “Мы ведалі, што прыедзе намеснік у Берасце. Але у нашым пасёлку таксама ўсё было падрыхтавана для нейкай сустрэчы: плакаты пра будаўніцтва, мікрафоны, фатографы. Таму людзі вырашылі, што і сюды заедуць, захацелі сустрэцца, паразмаўляць пра набалеўшае. Але аўтобусы праімчаліся міма. Відаць было прынята рашэнне абмінуць, калі ўбачылі жыхароў з расцяжкай”.
 
Не захацела ўлада размаўляць з людзьмі, з жанчынамі, матулямі. Выснову з гэтага кожны зробіць сам.
 
© 2018 "Берасцейская вясна"