Друк
26.09.2018 Грамадства
75 гадоў магло б споўніцца ў гэтым годзе Ніне Маняш.
 
“Ніна – абраз, на якую маліліся і будуць маліцца,” – адзначыў на сустэчы ў гонар паэткі Мікола Аляхновіч.
 
Хай вам светла будзе ўсім, каго люблю…”“
(Ніна Мацяш)
 
Вечарына адбылася 26 верасня ў музеі выратаваных каштоўнасцяў. Месца сустрэчы было выбрана не выпадкова. Сама Ніна Мацяш была ў гэтых залах, глядзела экспазіцыі. Таксама сваячка знакамітай пісьменніцы перадала музею яе асабістыя рэчы. Напрыкад упрыгожванні, якія Ніна Мацяш вырабляла сама. Увогуле яна шмат чаго рабіла сваімі рукамі. Напрыклад займалася перкаграфіяй – стварала карціны з птушынага пер’я. І ўсе яе знаёмыя пры магчымасці прывозілі з розных краін ёй гэтыя пёркі.
 
Але галоўным заняткам – была творчасць. Ніна як бы даказвала, што родная мова беларусаў можа кранаць душы.
 
Што паўплывала на творчасць Ніны Мацяш? Напэўна яе лес. Невылечная хвароба напаткала падчас вучобы ў ВНУ. І маладая студэнтачка больш ніколі не ўставала з інваліднага вазка. “Зламаная кветка” – так называла сябе сама пісьменніца. Але не зламалася яе душа. Ніна Мацяш працавала выкладчыцай у Белаазёрску, шмат пісала і перакладала, прымала ў сябе гасцей: паэтаў, школьнікаў, студэнтаў. Яе дзверы былі адчынены для ўсіх. Яе разумеў і любіў народ.
 
© 2018 "Берасцейская вясна"