Друк
27.09.2018 Грамадства
Ён пісаў і спяваў пра Радзіму
 
Адданасць Радзіме, любоў і імкненне да свабоды, да волі, любоў да свайго народа, а таксама павага да суседніх, вера ў тое, што кожны чалавек і кожны народ мае права на самавызначэнне, незалежнасць.
 
Усё гэта пра Патрыёта Алеся Чаркашына, нашага земляка, берасцейца. Алесь – першы сярод загінуўшых беларусаў, якія біліся на баку Украіны.
 
Жыццевы шлях Алеся нельга назвать простым. Але такі лёс быў свядомым выбарам самога Алеся.
Сапраўдным беларусам ён быў заўжды, быў сябрам аб'яднанняў «Край» і «Зубр". Пісаў і спяваў песні пра Радзіму, прысвечаныя ёй, славіў Бога.
 
Праз веру апынуўся ва Украіне. Вучыўся там. Заахвочваў Беларуссю ўсіх сяброў. Алеся паважалі, праз яго знаёміліся і поўніліся павагай і да Беларусі. Адданы патрыёт кожны дзень маліўся за Радзіму і за яе незалежнасць.
 
Не мог Алесь прайсці міма гора ўкраінскага. Пайшоў на фронт, дзе гераічна загінуў. Але застаўся ў сэрцах людзей, найперш дзвюх краін.
 
У адным з музеяў Херсона, дзе вучыўся Алесь, хлопцу прысвечаны куточак. Там знаходзяцца некаторыя асабістыя рэчы. А таксама ў Кіеве знаходзіцца манумент, прысвечаны беларусам, якія дапамагалі братам-украінцам здабываць свабоду. Там змешчаны фотаздымак і Алеся Чаркашына.
 
Таму 27 верасня берасцейцы сабраліся на вечар памяці па герою, каб ушанаваць свайго земляка.
 
© 2018 "Берасцейская вясна"