Друк
27.09.2018 Грамадства
Паніхіда па берасцейцу - «Народнаму герою Украіны»
 
27 верасня 2018 г. у грэка-каталіцкай парафіі Святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя на Рэчыцы адбылася паніхіда па загінуламу ва Украіне берасцейцу Алесю Чаркашыну, які ваяваў на Данбасе з пачатку зімы 2015 года ў Добраахвотніцкiм ўкраінскім корпусе «Правы сектар».
 
10 жніўня 2015 года Алесь Чаркашын быў цяжка паранены пад Белакаменкай, пасля двух тыдняў у коме ён памёр.
 
Чаркашын быў пасмяротна узнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны». Пахаваны Алесь пад Брэстам, на могілках вёскі Камяніца Жiравецкая.
 
На паніхіду памяці прыйшлі сваякі і сябры Алеся. У праграме Вечара памяці была прэзентацыя кнігі вядомага беларускага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца «Беларусалiм».
 
Павел прэзентаваў першую кнігу літаратурнага трыпціха, якая называецца «Золак». Павел Севярынец назваў «Беларусалiм» галоўным творам свайго жыцця.
 
Астатнія дзве часткі «Беларусалiма» пісьменнік прэзентуе на наступных вечарынах памяці Алеся Чаркашына ў 2019 і ў 2020 гг.
Cяргей Пятрухiн,
Народны рэпарцёр
 
© 2018 "Берасцейская вясна"