Друк
10.10.2018 Грамадства
Ён пагражаў пасадзіць мяне ў ізалятар
 
10 кастрычніка завершыўся разгляд справы праціўніцы будовы акумулятарнага завода - Юліі Зубік
 
Нагадаем, у нядзелю 7 кастрычніка на плошчы Леніна было затрымана 5 чалавек, на траіх былі складзены пратаколы ў парушэнні арт. 23.34-1 КаАП “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”. 4 чалавекі пасля складання пратаколаў і ўзяцця тлумачэнняў адпусцілі. Юлія Зубік атрымала позву ў суд.
 
8 кастрычніка ў суд Ленінскага раёна г.Брэста распачаў разгляд справы праціўнікаў будовы акумулятарнага завода.
 
Справу разглядаў суддзя Аляксандар Семянчук
 
Юліі Зубік выступіла з хадайніцтвам далучыць да матэрыялаў справы скаргу на міліцыянта Рабушка, які, як было выкладзена ў скарзе, парушыў канстытуцыйныя правы Юліі, шляхам ажыццяўлення на яе псіхалагічнага ціску пасля затрымання ў нядзелю. “Калі я адмовілась сведчыць, спаслаўшыся на арт. 27 Канстытуцыі, ён пагражаў пасадзіць мяне ў ІЧУ, калі я не буду даваць сведчанні супраць сябе самой да суда”, было напісана ў скарзе.
 
Суддзе спатрэбіўся час, каб разабрацца са скаргай і ён абвесціў перапынак да 10 кастрычніка да 10-30
10 кастрычніка пра скаргу суддзя не згадаў, агучыў пастанову суда - 5 базавых паводле арт 23.34-1 КаАП.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"