Друк
20.10.2018 Грамадства
На 20 кастрычніка ў ІЧУ Ленінскага РАЎС г.Брэста ўтрымліваецца пад вартай тры праціўніка будовы акумулятарнага завода
 
Блогер Сяргей Пятрухін адбывае пакаранне за ўдзел у мерапрыемстве супраць завода АКБ 14 кастрычніка.
 
За тое сама ў пятніцу, побач з пад’ездам дома дзе жыве, быў затрыманы грамадзкі актывіст Андрэй Шарэнда. Дзем’яна Лепясевіча забралі з хаты позна ў вечары. Яны будуць пад вартай да суда ў панядзелак.
 
Неабыякавыя грамадзяне нясуць затрыманым перадачы.
 
Днямі шэрагу грамадзян былі ўручаныя позвы на нядзелю на 12 гадзін, менавіта на час пачатку “кармлення галубоў”, адным у апорныя пункты, некаторым ў Ленінскі РАЎС “у якасці асоб супраць якіх распачаты адміністратыўны працэс”.
 
Позвы атрымалі журналісты Мілана Харытонава, Алесь Ляўчук і Яўген Скрабец, грамадзкія актывісты Валеры Фамінскі і Алесь Аблак, шукалі Канстанціна Астапука, Дмітрыя Бекалюка, магчыма іншых неабыякавых берасцейцаў.
 
Колькасць затрыманых можа павялічыцца, бо напярэдадні міліцыя праспачала шэраг “прафілактычных” мерапрыемстваў па ўтаймаванні пратэстаў берасцейцаў супраць будовы завода свінцовых акумулятарных батарэй, якія цягнуцца больш за 9 месяцаў запар.
 
Формы і метады супрацоўнікаў Ленінскага РАЎС супраць берасцейцаў небагатыя абалгаць, абгадзіць, пасадзіць; затрымаць, правесьці “прафілактычную” гутарку.
 
Залякванне і пагрозы яны называюць папярэджанем аб недапушчальнасці адміністратыўных правапарушэнняў.
 
У пераслед грамадзкіх актывістаў уцягнуты пракуратура і суд. 40 тысяч подпісаў сабраных супраць будовы завода іх не хвалюе, яны бароняць інтарэсы некалькіх асоб, якім пагражае крымінальная адказнасць, калі будзе ўзбуджана справа адносна законнасці будовы гэтага прадпрыемства ў густанаселеным месцы, і сметнікаў з небяспечнымі адкідамі акумулятарнай вытворчасці, выяўленымі на берасцейшчыне”, - лічыць праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
 
© 2018 "Берасцейская вясна"