Друк
21.10.2018 Грамадства
Берасцейскія ўлады “абламілісь”
 
21 кастрычніка нягледзячы на штрафы, арышты, позвы і бяседы берасцейцаў, пакарміць галубоў, прыйшло на плошчу Леніна больш, чым у мінулую нядзелю.
 
Выкліканых у Ленінскі РАЎС грамадзян Валера Камінскага і Алеся Аблак пакінулі ў ІЧУ да суда. Ёсць меркаванне, што іх пакараюць за ўдзел у акцыі 14 кастрычніка, Паводле 23.34
Неабыякавыя берасцейцы нясуць перадачы.
 
У апорным пункце № 3 у журналіста Радыё Рацыя Яўгена Скрабца інспектар Селяйковіч браў тлумачэнні па двух эпізодах, арт. 22.9 (праца без акрэдытацыі). Ад дачы сведчанняў журналіст адмовіўся, спаслаўся на арт. 27 Канстытуцыі. Яму ўручылі позву на 24 кастрычніка на 11-20 у той сама апорны пункт. Пасля чаго адпусцілі.
 
Журналістаў Белсат Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука таксама пасля ўзяцця тлумачэнняў адпусцілі. Але будуць складаць па 2 пратаколы на кожнага за матэрыялы з судоў над актывістамі.
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"