Друк
22.10.2018 Грамадства
Свае здзекі з грамадзян міліцыя называе “размовамі”,блогерам ізноў выдалі позвы ў Ленінскі РАЎС
 
Пануры восенскі панядзелак 22 кастрычніка распачаўся добрымі навінамі: у Бярозе на волю выйшаў блогер Аляксандар Кабанаў пасля 5 дзён адміністратыўнага арышту, выйшаў недзе а палове на шостую. Праз пару гадзін у Берасці па адседжаных сутках вызвалілі блогера Сяргея Пятрухіна.
 
26 на 16
 
Вызваленне не абыйшлося бяз дробных міліцэйскіх паскудстваў. Абодвы былі адпушчаныя раней за мяркаваны тэрмін. Гэткая прэветыўная мера, каб “апазыцыя” не рабіла “шоў” з сустрэчы ахвяр рэжыма.
 
На развітанне блогерам выдалі позвы на 26 кастрычніка на 16 гадзін, Пятрухін адмовіўся браць...
 
Блогеры распавялі, што іх увогуле хацелі выправадзіць уначы а 4-20. Пятрухін нават мусеў пісаць заяву, каб патрымалі пару гадзін яшчэ, кажа: “Я ня веру, што міліцыя можа гарантаваць мне бяспеку. Нейкі сябра Самасюка цюкне ў цемры ў галаву... Лепш ісці да хаты калі светла і ўсё бачна”
 
 
© 2018 "Берасцейская вясна"